Як габрэі беларусам цымбалы падарылі

Выйшаў новы выпуск праекта «Хрусь і папалам». Культурна-асветніцкі партал «Будзьма беларусамі» ў супрацы з «Купалаўцамі» ламае беларусафобныя стэрэатыпы ў новым відэапраекце «Хрусь і папалам». Дапамогуць у гэтай справе блогер «daroha» Валера Руселік і ганаровы чалец «ЧынЧынЧэнэл» Сяргей Мікалаевіч (Міхась Зуй).

«Chruś i papalam»

Бадай, кожны народ можа пахваліцца ўласным народным інструментам. А беларусы — дык і наагул адразу некалькімі! Штосьці ў іншых народаў запазычылі, а штосьці — і самыя свету падарылі. Пакуль Сяргей Мікалаевіч трынькае на гітары «падмаскоўныя вечара», Валера Руселік распавядае пра сапраўдныя беларускія музычныя інструменты.

Хрусь і папалам!