• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.12.2018 | Грамадства

Як гендэр уплывае на гарадскі актывізм

Якім чынам гендэрныя аспекты могуць быць звязаны з праблемай пашырэння кола грамадскіх актывістаў? Якія ідэі маглі б быць цікавымі і прывабнымі для гараджан? Як пераадолець абыякавасць насельніцтва? Гэтыя і іншыя тэмы абмяркоўваліся 16 снежня ў Слуцку на семінары для гараджан.

Праблема развіцця грамадскага актывізму для Слуцка дастаткова актуальная. На працягу многіх гадоў кола грамадскіх актывістаў застаецца вузкім. У асноўным, гэта адны і тыя ж імёны, якія ўжо даўно былі заўважаны ў грамадска-палітычнай дзейнасці. У горадзе па-ранейшаму шмат праблем, якія маглі б вырашацца больш паспяхова, калі б самі людзі былі зацікаўлены ў гэтым.

Падчас сустрэчы ўдзельнікам было прапанавана папрацаваць у групах і распрацаваць «мяхі» ідэй. Пры аналізе ідэй груп высветлілася, што ў аснове вырашэння праблемы павінна ляжаць запатрабаванасць у гэтым рознымі гендэрнымі групамі.
Вядучая семінара, грамадская актывістка з Барысава Алена Аўтушка лічыць, што перш, чым ажыццяўляць сіламі грамадства якісьці праект, трэба «апрануць гендэрныя акуляры». Гэта значыць, ацаніць з пункта гледжання гендэрнай роўнасці. Прыкладаў гендэрнай няроўнасці, якія наўпрост зыходзяць з законаў нашай краіны, шмат. Напрыклад, у Беларусі існуе абавязковая воінская служба. Жанчын у войска бяруць толькі на абслугоўваючыя пасады, і яны ніколі не будуць генераламі. Існуе больш за сотню прафесій, якія недаступны для жанчын. Нават у новай рэдакцыі «дэкрэта аб дармаедах» таксама закладзена няроўнасць. Так, калі мужчына займаецца прафесійнай дзейнасцю, а жанчына даглядае малых дзяцей, жанчына не лічыцца дармаедкай. Калі ж яны мяняюцца месцамі, мужчына становіцца «дармаедам».

У грамадскай актыўнасці таксама шмат гендэрных стэрэатыпаў. Адзін з удзельнікаў сустрэчы распавёў, што ён атрымлівае рассылкі з развіццёвымі магчымасцямі для грамадскіх супольнасцяў. Сам мужчына займае актыўную грамадскую пазіцыю, але яго ўдзел у цікавых праектах абмяжаваны праз узрост.

Пры выкананні праектаў дзейнічае методыка трох Р: рэпрэзентацыя, рэсурсы і рэальнасць. У Слуцку жывуць прадстаўнікі ўсіх гендэраў і трэба ўяўляць іх патрэбнасці. На жаль, да гэтага часу пры будаўніцтве дамоў, тратуараў не ўлічваюцца патрэбнасці сталых людзей, жанчын з вазкамі, інвалідаў. Альбо будуецца новая пляцоўка для дзяцей, а лаўкі для бабуль адсутнічаюць. У вёсках цяжка знайсці прыпынак для аўталаўкі з навесам. Аўталаўкі не прыязджаюць своечасова і людзям сталага веку прыходзіцца бавіць час пад дажджом.
У грамадскай актыўнасці таксама вельмі важна, для каго і што рабіць, якім групам насельніцтва агульная справа можа быць цікавай. Вядома, што розныя групы насельніцтва маюць розныя інтарэсы і інструменты для вырашэння праблем. Калі паджылыя людзі ахвотна збіраюць подпісы, то моладзь любіць дзейнічаць больш творча і радыкальна.

Удзельніца сустрэчы случчанка Валянціна Іванаўна распавяла, што да гэтага часу слаба арыентавалася нават у самім паняцці «гендэр». Жанчына распавяла, што спрабавала актывізаваць жыхароў пад’езда на добраўпарадкаванне прыдамавой тэрыторыі толькі ў інтарэсах людзей сталага ўзросту і не ўлічыла інтарэсы моладзі, каб прыцягнуць яе да актыўнасці.

Случчане нават падыскутавалі па асобных пытаннях гендэрнай роўнасці і выказалі жаданне прадоўжыць навучальныя семінары.
Зінаіда Цімошак, Новы Час

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

На Арт-станцыі «Дубулты» ў Юрмале 24 сакавiка адбылося адкрыццё выставы «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020», прысвечанай...

valiancina_shauchenka
Замежжа

У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»

Выстава дапаможа зразумець як гістарычнае значэнне паўстання, так і яго асабістае чалавечае вымярэнне. Наведвальнікі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў напярэдадні апошняга арышту атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі наконт таго, ці з’яўляецца...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве

Спектакль «Пачупкi» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) стаў уладальнікам «Залатой маскі» — галоўнага...

Апошнія навіны

    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі
    Мастацтва
    «Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай
    Гісторыя
    Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю
    Літаратура
    «Песня пра зубра» — патрыятычная паэма для Папы Рымскага. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Афіша

  • 29.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Ганна Янкута і Ігар Крэбс у Вільні

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип