• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.05.2018 | Замежжа

Як мінчук будаваў школу для дзяцей у Непале

Кожны раз з пачаткам сезону адпачынкаў і вандровак мы задумваемся пра тое, як і дзе мы будзем бавіць свой час. Хтосьці шукае экзотыкі, хтосьці камфорту, а хтосьці і чаго большага. Калі вы яшчэ не вызначыліся з гэтым, дазвольце пазнаёміць вас з Барысам, які замест адпачынку мусіў… працаваць. Але — у Непале.

Барысу 28 гадоў, жыве ён у Мінску, і вандроўкі — адно з яго галоўных захапленняў. Ён з задавальненнем дзеліцца ўражаннямі пра сваё апошняе незвычайнае падарожжа. Магчыма, ягоны прыклад стане для вас добрай парадай.

Барыс Барысаў. Фота аўтара

Барыс Барысаў. Фота аўтара

Незвычайная прапанова

Аднойчы ў Барыса з яго жонкай Вольгай узнікла думка правесці адпачынак незвычайна. Яны пачалі шукаць у інтэрнэце сайты, якія б прапаноўвалі штосьці ўнікальнае. Выпадкова патрапілі на інфармацыю пра валанцёрскія праграмы, і вырашылі, што варта паспрабаваць паўдзельнічаць. Самыя актуальныя і цікавыя прапановы, якія яны знайші праз гугл-пошук, былі на сайце All hands and hearts — амерыканскай праграмы, якая здзяйсняе валанцёрскую працу пасля катастроф па ўсяму свету.
«Нам на выбар былі і Пуэрта-Рыка, і Дамініканская рэспубліка пасля ўрагану, ЗША, Непал пасля землятрусу і іншае. Мы абралі Непал, бо палічылі гэтае месца цікавым і даволі экзатычным. У гэтай высакагорнай краіне яшчэ ў 2015 годзе адбыўся моцны землятрус. Працы па ліквідацыі наступстваў катастрофы вяліся з самага пачатку і завалы разабралі даўно. Але дапамога ўсё адно патрэбная і зараз, бо Непал — вельмі бедная краіна, і аднавіць гаспадарку цалкам не з’яўляецца магчымым. Да таго ж, зусім нядаўна там скончылася грамадзянская вайна. Апошнія ўзброеныя сутычкі паміж радыкальнымі мааістамі і нацыянальнымі войскамі былі ў 2011 годзе. Праз гэта рэзка скарацілася колькасьць турыстаў, а гэта адна з асноўных крыніц прыбытку дзяржавы».

Патрабаванні да валанцёраў

«Патрабаваннямі для жадаючых прыняць удзел у валанцёрстве былі мінімальны ўзровень ангельскай мовы і навыкі працы з будаўнічымі інструментамі. Але, здаецца, любы беларускі хлопец майго ўзросту ўжо большасць такіх інструментаў трымаў у руках, таму праблемы я не бачыў. Па сутнасці, там трэба былі падсобнікі на будоўлю».
«Авіяквіткі аплочваць трэба было самастойна. У два бакі яны абыйшліся мне прыкладна ў 500 долараў. Я б не сказаў, што гэта шмат для такой адлегласці. Грошай не шкадую. Калі б паляцеў туды як турыст, то аплочваў бы яшчэ жытло і харчаванне. Ды і не факт, што мне было б там так цікава ўвесь гэты час, як праз такую «місію». Гэта дакладна запомніцца».
Аб’ектаў для працы валанцёраў у Непале шмат. Асабліва ў маленькіх горных вёсках. Каманда, дзе працаваў Барыс, займалася будаўніцтвам школы ў вёске Калікасаран. Там мала жыхароў, але ёсць дзеці, якія маюць патрэбу ў школе. Ранейшая школа была да падмурка зруйнавана землятрусам. Таму задачай валанцёраў было пабудаваць сейсматрывалы будынак новай школы. Працы распачаліся яшчэ ў верасні 2017-га, а Барыс патрапіў ужо на апошні этап будаўніцтва і заспеў здачу аб’екта.

Некаторыя храмы і славутасці да цяперашняга часу стаяць у будаўнічых лесах. Іх паступова аднаўляюць пасля землятрусу 2015-га года. Фота Барыса Барысава

Некаторыя храмы і славутасці да цяперашняга часу стаяць у будаўнічых лесах. Іх паступова аднаўляюць пасля землятрусу 2015-га года. Фота Барыса Барысава

Каманда Барыса

Каманда, ў якой працаваў Барыс, налічвала прыкладна 50 чалавек 20-ці розных нацыянальнасцяў. У асноўным гэта моладзь. Дзяўчын нават было крыху больш за хлопцаў, нягледзячы на спецыфіку працы.
«Палова валанцёраў прыехалі туды, як і мы з жонкаю, — за прыгодамі. Астатнія былі, так бы мовіць, сапраўды «ідэйнымі», якія пастаянна ездзяць у розныя куткі свету дапамагаць людзям. Былі канешне і тыя, каму проста рабіць няма чаго, але такіх былі адзінкі».
«Жылі мы ў намётах. Кожны прывозіў свой намёт, але калі б хто яго не ўзяў ці забыўся, то гэта не стала праблемай. Часта здаралася, што валанцёры з’язджалі і пакідалі там свае намёты сабранымі разам з неабходнымі рэчамі».
Валанцёры цешацца краявідамі падчас перапынку ад працы. Фота Барыса Барысава

Валанцёры цешацца краявідамі падчас перапынку ад працы. Фота Барыса Барысава

Што запомнілася

«Эканамічна Непал вельмі залежыць ад суседкі Індыі. Большая частка ўсяго, што можна знайсці ў продажы ў Непале, індыйскага вырабніцтва».
«Усё ў працы было вельмі добра арганізавана і прадугледжана. Нават дробязі ўлічваліся. Напрыклад, меліся «санітайзеры» — спецыяльныя аэразолі для дызынфекцыі рук, якія, дарэчы, таксама вырабляюць у Індыі. Кожную раніцу ладзіўся мітынг. На ім кожны казаў, што і дзе будзе рабіць, агучваліся пажаданні. Штодня назначаліся «хаўс-кіперамі» два чалавекі, якія не ішлі працаваць. Яны вырашалі бытавыя патрэбы каманды: прыбіралі, гатавалі ежу, мылі посуд…»
Імправізаваная сталоўка ўдзельнікаў праекту. Фота Барыса Барысава

Імправізаваная сталоўка ўдзельнікаў праекту. Фота Барыса Барысава

«Цікава адзначыць, што ўсе валанцёры падпісвалі дамову ў якой асобнай графой значыўся пункт па недапушчэнні сэксуальных дамаганняў. Але ўсё адно знайшліся два хлопцы, якіх на трэці дзень выкінулі з праекта па гэтай прычыне».

Фота аўтара

Фота аўтара

«Ангельскую мову там ведаюць амаль усе непальцы. Ды і сярод валанцёраў гэта быў асноўны сродак камунікацыі. Але ў мяне англійскя мова слабая. Я там размаўляў з італійкай, якая таксама слаба ведала ангельскую мову, таму мы добра разумелі адзін аднаго (Барыс смяецца). Што дзіўна, яе звалі Алеся. Хто б мог падумаць, апынулася, гэтае імя даволі распаўсюджанае ў Італіі».
Галоўная мясцовая славутасць — Ступа ў цэнтры храмавага комплексу Баднатх, пабудаваная яшчэ ў VI стагоддзі. Гэтае месца лічыцца асноўным цэнтрам тыбецкага будызму ў Непале. Фота Барыса Барысава

Галоўная мясцовая славутасць — Ступа ў цэнтры храмавага комплексу Баднатх, пабудаваная яшчэ ў VI стагоддзі. Гэтае месца лічыцца асноўным цэнтрам тыбецкага будызму ў Непале. Фота Барыса Барысава

Пра адметны дарожны рух

«У іх, канешне, дзейнічаюць правілы дарожнага руху, але ездзяць непальцы, як ім хочацца. Свае дзіўныя манеўры загадзя азначаюць гучным сігналам. Што цікава, ездзяць усе не хутка і сігналяць, таму не заўважыць аўто нерэальна. Там вельмі рэдкія выпадкі ДТЗ. Хутка ездзяць, мабыць, толькі таксісты і то ўначы, калі на дарозе пуста».
Смецце і бруд на вуліцах Катманду звычайная рэч. Фота Барыса Барысава

Смецце і бруд на вуліцах Катманду звычайная рэч. Фота Барыса Барысава

Пра ежу

«У тамтэйшых крамах я зусім не бачыў лядоўняў. Усе прадукты харчавання, якія мне толькі сустракаліся, разлічаныя на нядоўгі тэрмін захоўвання. Мяса там можна знайсці на кірмашах, але ў мяне ўзнікала пытанне ягонай свежасці. Бо ляжала яно проста да кучы ў нейкіх пластыкавых тазіках, нічым не прыкрытае».
 Свяшчэнная рака Багмаці, якая цячэ праз Катманду, вельмі забруджаная. Фота Барыса Барысава

 Свяшчэнная рака Багмаці, якая цячэ праз Катманду, вельмі забруджаная. Фота Барыса Барысава

Пра непальскую дабрыню

«Гэтай вясной у Непале святкавалі новы 2075 год па мясцоваму календары. Непальцы ў святочны дзень былі расфарбаваныя, цікава апранутыя, і самае прыемнае — мора ўсмешак. Праз аднаго ўсе усміхаюцца. Нашыя людзі на Новы год столькі не ўсміхаюцца. Вельмі адкрыты і добры народ. Увогуле атмасфера там больш душэўная. Жывуць небагата, але больш шчыра радуюцца жыццю, чым беларусы».

Амаль кожная будаўнічая цэгла мела там выяву свастыкі, якая ў Непале сімвалізуе дабрабыт. Фота Барыса Барысава

Амаль кожная будаўнічая цэгла мела там выяву свастыкі, якая ў Непале сімвалізуе дабрабыт. Фота Барыса Барысава

«Непальцы вельмі любяць турыстаў і заўсёды вітаюцца. Мне распавядалі, што падчас вайны, калі ў зону баявых дзеянняў выпадкова траплялі турысты, то нават паўстанцы адводзілі іх у бяспечнае месца. І за ўвесь час канфлікту, ніводзін турыст не пацярпеў».
Выгляд будуючай школы для дзетак на апошніх этапах будаўніцтва

Выгляд будуючай школы для дзетак на апошніх этапах будаўніцтва

Свята на ўрачыстым адкрыцці школы. Фота Барыса Барысава

Можна пагадзіцца, што адпачынак у Барыса прайшоў, як ён таго і жадаў, незвычайна. Вядома, кожны абірае свой фармат таго, як яму бавіць час. Галоўным задавальненнем для нашага героя стала спалучынне вандроўкі і добрай карыснай справы. На развітанне чытачам, Барыс прамовіў наступнае:

«Я пажадаю ўсім часцей шукаць магчымасці для бескарыснай дапамогі іншым людзям. Нават невялікія намаганні здольныя ашчаслівіць многіх. Праз гэтую паездку я зразумеў, наколькі гэта бывае простым. Людзям часта бракуе ўвагі да праблемаў, якія вырашаюцца прасцей, чым здаецца. Невялікія грошы, якія выдаткаваныя на маленькую вясковую школу — кроплі, ў параўнанні з вайсковымі выдаткамі дзяржаваў, — безсэнсоўнымі марнаваннямі па сваёй сутнасці».
Барыс не шкадуе, што замест адпачынку ён мусіў папрацаваць. Фота Барыса Барысава

Барыс не шкадуе, што замест адпачынку ён мусіў папрацаваць. Фота Барыса Барысава

Сяржук Кійко, Новы Час

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
«Музыка»

Гурт «Закон гука» прэзентуе новы альбом «Elemienty»

Пра канцэпт альбома «Elemienty», выбар назвы і каму проста неабходна паслухаць гэты рэліз распавядае гурт «Закон гука», піша...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства Тэатр

Створаны сайт памяці Аляксея Стрэльнікава

Тэатральны крытык, рэжысёр, культурны дзеяч трагічна загінуў 18 снежня мінулага году ў Беларусі. 5 лютага Аляксею...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Медыяменеджару Канстанціну Залатых прад’явілі абвінавачванне, ён у чаканні суда

31 студзеня, пасля больш чым васьмі месяцаў знаходжання за кратамі, нарэшце выслухаў сутнасць абвінавачванняў на свой...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Арыштаваны старэйшына баптысцкай царквы «Новая Зямля» Андрэй Мамойка

Пра гэта паведамляе «Хрысціянская візія». Затрымалі таксама яго жонку Веру Мамойка. Прычынай для арышту, верагодна,...

Апошнія навіны

    «Музыка»
    Гурт «Закон гука» прэзентуе новы альбом «Elemienty»
    Культура Грамадства Тэатр
    Створаны сайт памяці Аляксея Стрэльнікава
    Грамадства
    Медыяменеджару Канстанціну Залатых прад’явілі абвінавачванне, ён у чаканні суда
    Грамадства
    Арыштаваны старэйшына баптысцкай царквы «Новая Зямля» Андрэй Мамойка
    «Музыка»
    Выйшаў міні-альбом гурта «Nürnberg» «Ahida»
    Кіно
    Створаная Беларуская незалежная кінаакадэмія. Яе абвесцяць на Берлінскім міжнародным кінафестывалі
    Грамадства Мастацтва
    «Штучны інтэлект: мастак ці машына?» Выстава, дзе ўсе прадстаўленыя работы створаны штучным інтэлектам
    Грамадства
    Смог у Тбілісі і пах гару ў Вільні: высвятляем з экспертам, якім паветрам дыхаюць беларусы замежжа
    Грамадства
    Святар Слуцкай епархіі перамог у міжнародных музычных конкурсах
    Грамадства
    «Умею даіць карову, пячы пірагі, ткаць». Малады чалавек знайшоў сябе ў глыбінцы і робіць яе прывабнай для турыстаў
    Грамадства «Музыка»
    «Huki Bi-sajda» (фрагмент). Музыка-эксперыментатар Ягор Забелаў выклаў у сеціва ўрывак з новага сольнага альбому
    Літаратура
    «Калі мы звяры, нас можна надрэсіраваць жыць па-чалавечы». Наста Кудасава — пра эміграцыю, новыя кнігі і любоў
    Грамадства Літаратура
    Пераклад кнігі Максіма Знака «Зэкамерон» атрымаў прэмію англійскага PEN-цэнтра
    Літаратура
    Літаратурная відэагутарка «Кантэкст» з пісьменніцай і літаратуразнаўцай Алай Петрушкевіч
    Грамадства
    Абвешчаны конкурс у падтрымку беларускай культуры. Творцы могуць атрымаць да 60 000 еўра на праект

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 02.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 02.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 02.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 02.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 02.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 02.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 02.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • «Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип