Раней, калі нашыя сябры і родныя кудысьці пераязджалі, у новую краіну ці іншы горад, было больш часу на падрыхтоўку, піша «Добры канал». Бывала, сябры з’язджаюць, і можна было да гэтага неяк прызвычаіцца, праважаць, сумаваць, перажыць расстанне, спраўляцца з эмоцыямі, і цешыцца новаму жыццю, будаваць планы, дзе сустракацца. Праходзіць усе гэтыя патрэбныя і важныя стадыі.
Сёння пагаворым аб тым, як перажыць расстанне, як спраўляцца з эмоцыямі, калі сябры з’язджаюць. Сваімі парадамі падзялілася з «Добрым каналам» псіхолаг, заснавальніца Цэнтра сямейнай псіхалогіі «Дабрадзея» Таццяна Дуйнава.