Як піла шляхта?

05.08.2022 Гісторыя

«Страшна. Асабліва пад XVIII стагоддзе, у час дэкадансу Рэчы Паспалітай», — адзначаюць аўтары фэйсбук-старонкі «Маёнтак Падароск».


296761048_426476426185022_6384625495322798912_n.jpg

П’янства ператварылася ў культ, які нават атрымаў тэрміналагічны назоў — «культ моцнай галавы». Маўляў, калі можаш выпіць шмат і выстаяць на нагах — ты сапраўдны мужчына. Піры Радзівілаў сталі легендай. А драбнейшыя шляхцічы наўпрост стараліся быць падобнымі да найбольш паспяховых магнатаў. 

Разам з тым, не варта лічыць прадстаўнікоў нашага дваранства татальнымі алкаголікамі. Калі не ўмееш утрымаць гаспадаркі, шаблі ў руцэ ды ўласнага гонару — які ты шляхціч? Ты звычайны селянін — ніхто і зваць ніяк. Таму, разам з традыцыяй піроў ды шумных гулянак, у нашай шляхты заўжды існаваў здаровы культ сілы ў спалучэнні з фізічнай падрыхтоўкай. Гэта і дазваляла трымаць баланс паміж забавамі і вайсковай вывучкай.

Чытайце яшчэ:

Якія прозвішчы мела шляхта?