• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.06.2022 | Грамадства

Як слуцкая журналістка перайшла на беларускую мову і як на гэта рэагуюць месцічы

Журналістка слуцкага выдання Kurjer.info Алеся Белая месяц таму перайшла на беларускую мову. Пра тое, ці лёгка ёй гэта далося, як рэагуюць на гэта случчакі, Алеся распавяла ў тэксце. Таксама яна падзялілася асабістымі парадамі, як лягчэй пачаць размаўляць па-беларуску і пашырыць свой слоўнікавы запас.


Чаму я вырашыла пераходзіць на беларускую мову

Насамрэч я даўно ўпотайкі марыла перайсці на беларускую мову. Рускую мову я таксама вельмі люблю, але беларуская адчуваецца як быццам смачнейшай. Калі выпадаў шанец на ёй паразмаўляць з кімсьці або напісаць нешта на ёй, я адчувала вялікае задавальненне. 

кур'ер1.jpg

Алеся Белая, kurjer.info

У апошні час у Беларусі, асабліва ў Мінску, стаў распаўсюджвацца трэнд на беларускую мову. Многія беларусы перайшлі на мову ў сацсетках, а многія мінчукі — і ў рэальным жыцці. Калі я гэта ўбачыла, то ўзрадавалася і зразумела, што гэта мой шанец ажыццявіць сваю мару і размаўляць на беларускай мове.

Як адрэагавалі ў сям’і

Найперш я вырашыла пагутарыць са сваім татам. Калі я спытала ў яго, ці можна з ім цяпер размаўляць на беларускай мове, ён адказаў: «Гэта твае справы, як і з кім табе размаўляць. Ты думаеш, я беларускай мовы не разумею ці што?». С той пары ён са мной і сам стаў размаўляць на беларускай і нават папраўляе мае памылкі.

Пасля гэтага я стала размаўляць на беларускай і з іншымі блізкімі. Яны не тое што не былі супраць, але нават, здаецца, і не заўважылі ніякай змены.

Рэакцыя сяброў і калег

Мая лепшая сяброўка таксама быццам не заўважыла, што я перайшла на іншую мову. Яна са мной гутарыць на рускай, а я з ёй — на беларускай, і гэта абсалютна ніяк не сказалася на зносінах. Нават, здаецца, размоў стала больш, чым раней. Такая ж карціна і з іншымі сябрамі і знаёмымі. 

З некаторымі калегамі, на жаль, узнікла непаразуменне. Але шляхам перамоў і перакананняў я адстаяла сваё права размаўляць на беларускай і падчас працоўных нарад.

Як рэагуюць у крамах і іншых установах

Калі я стала казаць у крамах самаабслугоўвання на касе «калі ласка», «дзякуй», «добрага дня», «дайце вялікі пакет» і «аплата карткай», гэта абсалютна ніяк не адбілася на маіх зносінах з касірамі. Я думаю, ім наогул усё роўна, на якой ты мове размаўляеш, бо ў іх шмат працы і няма часу разбірацца, хто там як гаворыць.

Я часта хаджу ў павільёны «Камунарка» і «Белсаюздрук», якія знаходзяцца паблізу ад нашай рэдакцыі. Калі я стала размаўляць на беларускай у «Камунарцы», то дзве з прадаўшчыц нічога не заўважылі, а адна нават узрадавалася і сама з задавальненнем са мной паразмаўляла на беларускай. У «Белсаюздруку» таксама са мной размаўляюць ветліва і прыязна, як і раней, быццам нічога і не адбылося.

Як адрэагавалі чыноўнікі і службовыя асобы

Па сваёй працы мне даводзіцца кожны дзень размаўляць з чыноўнікамі і службовымі асобамі, каб сабраць інфармацыю. Вось арганізацыі, з прадстаўнікамі якіх я ўжо размаўляла на беларускай мове: 

  • Слуцкі райвыканкам, 
  • «Слуцкгаз», 
  • падатковая інспекцыя, 
  • Бокшыцкі сельвыканкам, 
  • прадпрыемства па добраўпарадкаванні ЖКГ,
  • зелянгас,
  • аддзел ДАІ Слуцкага РАУС,
  • непасрэдна Слуцкая міліцыя,
  • раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях,
  • некаторыя школы,
  • Слуцкі дзяржаўны каледж,
  • Слуцкая раённая бібліятэка.

Магчыма, штосьці ўжо забыла. Дык вось, ва ўсіх гэтых установах ніхто не быў збянтэжаны тым, што я размаўляю на беларускай. Наадварот, многія і самі стараліся мне адказваць на беларускай мове, а тры чалавекі наогул мяне пахвалілі і падзякавалі за мову.

Незадаволеныя чытачы

За гэты месяц давялося два разы размаўляць па тэлефоне з незадаволенымі чытачамі (журналісты ведаюць, што гэта яшчэ добры месяц выдаўся). У першым выпадку мяне аблажылі мацюкамі, а ў другім спрабавалі выклікаць на «стрэлку». Дык вось, ні першы, ні другі чытач не меў ніякіх прэтэнзій да маёй беларускай мовы, іх хваляваў толькі змест маіх публікацый.

З кім я дагэтуль размаўляю на рускай

Беларуская мова стала для мяне своеасаблівым «сітам». Я заўважыла, што баюся на ёй размаўляць з тымі, з кім і раней адчувала сябе няёмка. Гэта:

  • няблізкія сваякі, з якімі бачышся раз на пару год,
  • настаўнікі ў маёй першай школе, якую я не любіла (прычым з настаўнікамі ў другой школе, якую я любіла, свабодна размаўляю на беларускай),
  • бабулі-суседкі на лаўцы каля майго пад’езда,
  • дактары і працаўнікі хуткай дапамогі (як аказалася, я іх баюся намнога больш, чым міліцыянераў).

Таксама я магу перайсці на рускую ненаўмысна ў сітуацыях, калі вельмі разгубленая і збянтэжаная. Так што ведайце — калі я загаварыла з вамі на рускай, гэта значыць, што мне зараз некамфортна.

Мой вынік і мае парады

Калі вы, як і я, марыце свабадней размаўляць на беларускай мове ў жыцці, то не бойцеся. Гэта не так ужо і страшна, беларускую мову амаль усе ў Слуцку разумеюць, а многія і самі могуць на ёй цудоўна вам адказаць. Можна пачынаць з малога — устаўляць у сваю гаворку асобныя словы, якія вам падабаюцца. Напрыклад, «вітаю», «дзякуй», «прыгожа», «неспадзяваначка», «адчапіся», «гадуйся», «дзеўкі-хлопцы» і гэтак далей.

Можна найперш пачаць лаяцца па-беларуску. Напрыклад, ёсць такія цудоўныя беларускія лаянкі, як «каліч», «даўбешка» і «мехам ляснуты». Больш «сакавітых» выразаў можна пачуць, калі з’ездзіць у глухую вёску і спытаць у якой-небудзь старэнькай бабулі пра суседку, з якой яна «ў контрах». Тады вы даведаецеся шмат і пра маральнае аблічча суседкі, і пра яе мінулае, а таксама значна пашырыце слоўнікавы запас.

Я размаўляю пакуль што не надта чыста і недасканала, але стараюся глядзець у слоўніку тыя словы, на якія забылася ці якіх не ведала. Слоўнікі, якімі я карыстаюся ў мабільным тэлефоне, — гэта бот «Белазар» у Telegram і мабільная прылада «Скарнік». А калі ў размове я забываюся на нейкае беларускае слова ці словазлучэнне, то проста ўстаўляю рускае. Я лічу, што нічога страшнага, бо ўсё прыходзіць з практыкай.

Яшчэ я перавяла на беларускую мову свой камп’ютар і сацсеткі. У «ВКонтакте» і ў Viber ёсць такая магчымасць.

Таксама стала чытаць беларускамоўныя кнігі. Асабліва раю Караткевіча, бо ў дарослым узросце чытаць яго нашмат цікавей, чым у школе.

Алеся Белая, Кур'ер

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў

Павел Севярынец стварыў хрысціянскую віктарыну. Павел складаў віктарыну каля двух год, седзячы на Валадарцы, у Магілёве...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як адвесці вайну ад Беларусі?

Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі нашай краіны не адбываюцца ваенныя дзеянні, Беларусь, можна сказаць, апынулася...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая

Сёння год, як у турме знаходзіцца палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта SYMPA (Школа маладых менеджараў...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на Belarus Urban Fellowship 2022 Што такое Belarus Urban Fellowship? Гэта курс анлайн-навучання...

Апошнія навіны

    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)
    Грамадства
    Звольнілі дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук Аляксандра Грушу
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Як і чаму ўзніклі першыя дзяржавы беларусаў. 11-ы выпуск «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура Грамадства
    Паміж судом і «Славянскім базарам»: куды і навошта коціцца афіцыйная культура
    Культура Літаратура
    «Вялікае наша гора»

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 29.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 29.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 29.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 29.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 29.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM