23-26 жніўня сябры паэткі Тацяны Сапач запрашаюць маладых аўтараў на першы паэтычны плэнэр у легендарнай вёсцы Маркава. Сядзіба, дзе вырасла Тацяна Сапач, адчыніцца на некалькі дзён дзеля творчасьці, навукі ды сяброўства.
Удзельнікі змогуць пазнаёміцца зь непаўторнай сапачаўскай паэзіяй ды стварыць уласнае, разам зь лектарамі ды гідамі па Маладэчанскім краі адкрыюць для сябе “цэлую скрыню вершаў” рэпрэсаваных у 40-я маркаўскіх паэтаў ды мэдытатыўнае хараство ўзгоркаў на гістарычным шляху Вільня-Менск. Праграма сінтэтычная, апроч заняткаў са словам удзельнікаў чакаюць краязнаўчыя вандроўкі, майстар-клясы, гульні, экскурсія ў палац Агінскіх, лес Зьвярынец і рачулка Гадзяя.
Удзел бясплатны, пражываньне-харчаваньне за кошт арганізатараў, умовы не спартанскія, але вандроўныя, начоўкі ў намётах. Да ўдзелу запрашаюцца паэты, якія лічаць сябе маладымі. Інфармацыю пра сябе і ўласныя вершы просім дасылаць на скрынку plenervyraj@gmail.com да 15 жніўня, але чым раней, тым лепш.
Пра Тацяну Сапач – культуроляг Ірына Дубянецкая
Пра маркаўскую “цэлую скрыню вершаў” і рэпрэсаваных паэтаў