• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
28.11.2017 | Гісторыя

Як трапіла «кап’ё літоўскае» пад Маскву?

21 лістапада 1368 года войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з Альгердам практычна знішчыла перадавы полк Маскоўскага княства пад Троснай і крыху пазней падышло да самай Масквы. З тых часоў фраза “Кап’ё літоўскае стаяла пад Масквой” мільгае ў інтэрнэце рэгулярна, што, зрэшты, не дадае ведаў пра канфлікт, падчас якога гэтае “стаянне” адбылося. Вядома, гэта далёка не Грунвальд, але ведаць пра яго не зашкодзіць.

У другой палове XIV стагоддзя на ўсходзе Еўропы вырасталі і мацнелі дзве дзяржавы, якім наканавана будзе ў будучыні вызначаць палітыку ўсяго рэгіёна, — Вялікія Княствы Літоўскае і Маскоўскае. Супрацьстаянне паміж імі яшчэ не было настолькі крытычным, як праз стагоддзе, але ўжыцца двум патэнцыйным гегемонам было нялёгка. Свае перавагі былі ў абодвух — Вільня была незалежная ад Арды і не абавязаная плаціць ёй даніну, сілы Масквы не знясільвала бясконцая вайна з Тэўтонскім ордэнам. У сярэдзіне стагоддзя паміж бакамі ўсталяваўся кампраміс: князь Альгерд ажаніўся з сястрой маскоўскага князя Ульянай, яго браты Любарт і Карыят таксама заключылі шлюб з князёўнамі з “маскоўскай” партыі.

Але час няўмольна расстаўляе ўсё па сваіх месцах — “звышдзяржава” Еўразіі Залатая Арда губляла пазіцыі, і ў яе паслабленні бачылі шанец для ўласнага ўзмацнення і Альгерд, і Іван Красны, які кіраваў тады ў Маскве. Калі маскоўскі князь усё больш актыўна ціснуў на Смаленск, імкнучыся падпарадкаваць яго сваёй уладзе, то, Альгерд у 1355 годзе далучыў да дзяржавы Ржэў, праз год у склад ВКЛ увайшлі бранскія землі. Крохкі мір паміж вялікімі княствамі быў практычна парушаны — ужо у 1358 годзе паміж бакамі пралілася кроў, калі атрад ВКЛ быў выбіты з Ржэва.

Калі Альгерд быў больш паспяховы ў тэрытарыяльных захопах, то апаненты яго бралі царкоўнай палітыкай: князя Дзмітрыя (будучага Данскога), які ўступіў на пасад у 1359 г. ва ўзросце ледзь за дзесяць гадоў, у яго дзеяннях падтрымліваў і накіроўваў мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі Аляксій. З Альгердам ён быў не ў найлепшых адносінах, мабыць, не разумеючы, чаму вялікі князь упарта застаецца паганцам, калі ёсць такі раскошны шанец выратаваць сваю душу. У цэлым Альгерд супраць хрышчэння не пярэчыў, але хацеў за гэта істотных прэферэнцый, у прыватнасці падкантрольнай мітраполіі. У адзін час ён яе нават атрымаў, але так і не хрысціўся ў праваслаўе, мабыць, вырашыўшы дабіцца яшчэ большых саступак. Праваслаўныя іерархі не ацанілі, і пасля смерці мітрапаліта Рамана ў 1361 годзе князю проста “не працягнулі” мітраполію.

Уплыў малалетняга Дзмітрыя і Масквы рос і на іншых “франтах”. Спачатку суздальскі князь Дзмітрый саступіў свайму маскоўскаму цёзку ў спрэчцы за ўладзімірскае вялікае княжанне — на той момант самае прэстыжнае ў паўночна-ўсходняй Русі. Затым той жа Дзмітрый аддаў за маскоўскага князя дачку і адабраў Ніжні Ноўгарад у Барыса, зяця Альгерда — з гэтага часу ў Масквы не было моцных супернікаў на ўсходзе. Наступным крокам была Цвер.

Супрацьстаянне Маскоўскага і Цвярскога княстваў заняло большую частку XIV стагоддзя — ад гэтага “дэрбі” залежала, хто будзе ў выніку збіральнікам зямель паўночна-ўсходняй Русі. ВКЛ, зразумела, не магло застацца ўбаку і актыўна падтрымлівала тое з княстваў, якое было ў дадзены момант зручнейшым для Вільні. У 60-я гады гэта была Цвер. Масква актыўна ціснула, умацаваўшы сваё становішча ў 1367 годзе (“умацаваўшы” ў самым літаральным сэнсе — замест драўлянага Крамля быў пабудаваны мураваны), у тым жа годзе Дзмітрый і мітрапаліт Алексій падтрымалі непакорлівых васалаў цвярскога князя Міхаіла — Васіля і Ерамію. У апошніх атрымалася заняць Цвер, і князь вымушаны быў бегчы да Альгерда. Вялікі князь Літоўскі дапамог калегу вярнуцца ў Цвер, але праз год на гэты горад пайшоў вайной ужо сам Дзмітрый Маскоўскі, і Міхаіл зноў аказаўся каля Альгерда на становішчы выгнанца.

Для Альгерда гэта было ўжо занадта. Час міру з Масквой застаўся ў мінулым, вялікі князь пачаў збіраць войскі для паўнамаштабнай вайны. У лістападзе 1368 года армія ВКЛ, падтрыманая войскамі Цверы і Смаленска, перасекла маскоўскую мяжу. Значнага супраціву Дзмітрый аказаць не змог — атака была раптоўнай. 21 лістапада дарогу Альгерду заступіў на рацэ Тросне перадавы полк Масквы з ваяводамі Дзмітрыем Мініным і Акінфам Шубам. Бітва на Тросне скончылася поўным разгромам, маскоўская конніца была знішчаная, абодва ваяводы загінулі. Ёсць імавернасць, што менавіта ў гэтай бітве атрымаў баявое хрышчэнне юны сын князя Кейстута, васямнаццацігадовы Вітаўт.

Так і не здолеўшы сабраць войскі, Дзмітрый Маскоўскі быў вымушаны, каб выратавацца, замкнуцца ў нядаўна пабудаваным Крамлі — пакуль воіны Альгерда трое сутак рабавалі яго наваколлі. Штурмаваць крэпасць князь нават не стаў спрабаваць — пры тагачасным узроўні аблогавых тэхналогій гэта было рызыкоўна.

Поспех Альгерда быў поўны, нягледзячы на ​​тое, што ў выніку войскі ВКЛ вымушаныя былі сысці з межаў Маскоўскага княства, Дзмітрыю давялося пайсці на сур’ёзныя саступкі. Міхаіл Цвярскі зноў зацараваў на сваіх уладаннях, яго мяцежны васал Ерамія быў выдадзены на суд, а Масква паабяцала не ўмешвацца больш у справы Цверы. Альгерду і Кейстуту гэтае перамір’е таксама было патрэбнае — “усходні фронт” быў не адзіным для Княства, з захаду моцна ціснулі крыжакі.

Абяцанняў Дзмітрый не стрымаў. Ужо з 1370 года маскоўскія атрады атакавалі Бранск і Цвер, і Міхаіл зноў збег да Альгерда. Апошні разам з Кейстутам у лістападзе 1370 года зноў выступіў на Маскву, зноў разграміў перадавыя атрады ворага, гэтым разам пад Валакаламскам, і зноў падступіў да самой сталіцы. Аблога Масквы цягнулася восем дзён, і толькі весткі аб тым, што ў тыле арміі збіраецца кааліцыя з маскоўскіх, суздальскіх і разанскіх атрадаў, змусіла адступіць. Бакі заключылі перамір’е да сярэдзіны лета 1371 года. Далейшыя ваенныя дзеянні не далі асаблівага плёну ні аднаму боку, і быў заключаны мір, у чарговы раз змацаваны шлюбным саюзам — стрыечны брат Дзмітрыя Уладзімір ажаніўся з князёўнай Аленай Альгердаўнай.

Вынікі вайны, якія скончылі ў 1372 годзе, цяжка назваць адназначнымі. З аднаго боку, воіны ВКЛ двойчы аблажылі Маскву, а праціўнік ні разу не ўварваўся глыбока ў землі княства. З іншага — аказаць паўнавартасную дапамогу цвярскому князю Міхаілу так і не ўдалося, і сваё кіраванне ён завяршаў ужо ў ролі малодшага партнёра ўладароў Масквы. Магчыма, калі б Дзмітрый Маскоўскі быў адзіным супернікам Альгерда, гісторыя пайшла б па-іншаму…

 

Дзяніс Буркоўскі


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

valiancina_shauchenka

У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

Сёння ў Коўне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка грамадскаму дзеячу Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, аўтару эскіза бел-чырвона-белага...

valiancina_shauchenka
Грамадства Кіно

Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка

1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Юлі Шатун «Межы». Гэта ўжо другі беларускі фільм,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў

Дзень еўрапейскіх аўтараў — гэта ініцыятыва Еўрапейскай камісіі пад кіраўніцтвам еўракамісара Марыі Габрыэль. Ініцыятыва мае...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства Беларусы свету
    Дзень Волі ў Коўне: урачыстае адкрыццё помніка на магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип