Як выглядаюць лёгкія Нацыянальнага мастацкага музея?

20.04.2010 Культура

20-12

Карэспандэнт ЗВЯЗДЫ спусціўся ў падвалы музея і пабачыў цэлы міні-завод па вытворчасці патрэбнага клімату для экспанатаў.

Нацыянальны мастацкі музей — гэта не проста дамок, дзе вісяць карціны і стаяць скульптуры. Нядаўна, слухаючы перадачу пра замежныя музеі з сучаснымі сістэмамі клімат-кантролю, я задаўся пытаннем: а як у нас? Дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў адгукнуўся адразу: папрасіў адказных асобаў правесці карэспандэнта “Звязды” ў самае “сэрца” музея і раскрыць яго тайны. Маім экскурсаводам стаў Сяргей БАСЛЫК, намеснік дырэктара па фондавай працы і рэстаўрацыі. Тэкст цалкам.