Як вырашаць канфлікты ў сям'і і ў сваім асяроддзі з дапамогай медыяцыі

У наш складаны час пазбегнуць канфліктаў практычна немагчыма. Нервовае напружанне, рознага роду праблемы, неразуменне адзін аднаго перыядычна правакуюць нас зрывацца нават на самых блізкіх нам людзей.


mediatsiya_-1200x800.jpg

Чаму гэта адбываецца, як людзі паводзяць сябе ў канфліктных сітуацыях, што можна зрабіць для таго, каб канфлікты ўрэгуляваліся як мага хутчэй і з найменшымі стратамі?

Пра ўсё гэта будзе ісці гаворка ў рамках адкрытай онлайн сустрэчы, прысвечанай медыяцыі.

На сустрэчы адмысловец дапаможа разабрацца з тым, што гэта за тэхніка, абмяркуюцца асноўныя паняцці, прынцыпы і асаблівасці вырашэння спрэчак з дапамогай медыяцыі.

Майстар-клас правядзе эксперт у галіне правядзення перамоваў і вырашэння спрэчак, дзеючы медыятар, заснавальнік і кіраўнік праекта «Без Суда», Сяргей Чарнаголаў.

Дата: 23 лістапада 2021, час: 18:00 – 19:30 (па беларускім часе), месца: ZOOM. Запісацца на лекцыю можна па спасылцы.