Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.
Ларыса Геніюш і Васіль Супрун — лагернае каханне па перапісцы? «Гібель стукача» ў вершаванай форме — гэта як? Якія вершы пісалі ўдзельнікі лагерных бунтаў? Як «пашчасціла» паэту Клішэвічу і чаму ён выжыў? Як змяніўся за 27 гадоў лагераў Уладзімір Дубоўка? Беларуская лагерная паэзія — у нашым відэа.
Папярэднія выпускі відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука» глядзіце па спасылцы.