Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.
Яўгенія Янішчыц — «палеская ластаўка», «непрыручаная птушка», паспяховая і — няшчасная. За што яе любіла савецкае начальства? Чаму рассыпаўся шлюб з Сяргеем Панізнікам? Адкуль у вершах найбольш лірычнай паэткі столькі горычы? Загадка гібелі: дэпрэсія і манія пераследу ці сапраўдны пераслед? Таямніцы і вершы Яўгеніі Янішчыц — у нашым відэа.