• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
09.11.2023 | Гісторыя Літаратура

Адшукаўся невядомы ліст Якуба Коласа. Распавядаем, пра што ён там пісаў

У фондах Дзяржаўнага музея Уладзіміра Маякоўскага ў Маскве адшукаўся невядомы ліст беларускага песняра. Адрасат — не Маякоўскі, а іншая асоба, піша «Звязда».


Kniha


Эпісталярная спадчына Якуба Коласа заўсёды прыцягвала ўвагу. У сваёй перапісцы паэт быў вельмі шчыры і адкрыты, дзяліўся планамі, марамі і перажываннямі. Пісаў пра розныя жыццёвыя падзеі, аб тым, што непакоіла яго сэрца і хвалявала душу.

Выяўлены ліст мае асаблівую каштоўнасць, бо быў напісаны з Ташкента ў першыя месяцы знаходжання паэта ў сталіцы Узбекістана, куды была пераведзена Акадэмія навук БССР падчас Вялікай Айчыннай вайны. Паколькі ліст да гэтага часу нідзе не друкаваўся, прыводзім яго цалкам:

«Дорогая Александра Петровна!

Уж давно собирался я написать Вам письмо, да всё колебался — куда писать Вам, где Вас найти. Никто мне определённо не сказал, где Вы. Но говорят, что Вы в Красноуфимске. Вот сюда и пишу Вам. Что сказать? Ташкент взял с меня большой выкуп. Во-первых, стащили у меня часы, когда ехал во второй раз в трамвае, направляясь в «Правду Востока». Во-вторых, крепко болят зубы, дней десять ходил с повязанной и распухшей щекой. В-третьих, сильно проболела М.[ария] Д.[митриевна] (жонка паэта — камент. аўт.): с месяц лежала, больная крупозным воспалением лёгких. В-четвёртых, недавно перенёс свирепый ташкентский грипп. Живу кое-как. Ресурсы мои приходят к концу. Источники питания иссякли с первых дней выезда из Минска, да так и не наполняются живительной влагой. Хлопочу — скоро два месяца — о восстановлении персональной пенсии — пока безуспешно. Заработки очень скромны. Сейчас подъехали коллеги из Москвы. Разрешаются оргвопросы. М.[ожет] б.[ыть] наладится работа и оживится.

Как бы мне получить хоть несколько моих книжек, изданных гослитиздатом летом текущего года. Писал П.[етру] И.[вановичу] (П. І. Чагін у той час выконваў абавязкі дырэктара Дзяржаўнага літаратурнага выдавецтва — камент. аўт.) телеграфно, просил о подкреплении — г[ослитизда]- т должен мне ещё полторы тысячи за брошюрку «Вождю и народу». Ни авторских, ни денег не выслали. А они мне очень годятся.

Что слышно у Вас? Имеете ли известия о Рюрике? От Юры я давно не имею новостей. Болит душа о нём.

Напишите, дорогая Александра Петровна. Будет возможность, поговорите с П.[етром] Ивановичем, нельзя ли немного получить денег. Ведь я никогда не докучал гослит-издату этим вопросом, а вот сейчас приходится напоминать. Надо всё же принять во внимание, как и с чем выехал я из Минска. Своей сберегательной кассы разыскать не удастся.

Янка, слышал, застрял в Чебоксарах: колесо его брички до Казани не докатилось, как и предсказывали гоголевские мужики. Ни одного письма он мне не прислал. А ведь он не так беспомощен, как я.

Крепко жму руку. Всего наилучшего.

Привет от М.[арии] Д.[митриевны] и от своих сыновей.

Мой адрес: Г. Ташкент, улица 1-го мая, 20. Союз Советских писателей Уз.[бекистана], преданному Вам Якубу Коласу. 4. ХІІ. 1941 г.

P. S. Мог бы собрать ещё на книжонку материала — строк около 700».

Jakub Kolas i Aliaksandra Piatroŭna Rabinina na plienumie piśmiennikaŭ BSSR. Minsk, 1952 h.
Якуб Колас і Аляксандра Пятроўна Рабініна на пленуме пісьменнікаў БССР. Мінск, 1952 г.

Свой ліст Якуб Колас адрасаваў загадчыцы аддзела нацыянальных літаратур Дзяржаўнага літаратурнага выдавецтва Аляксандры Пятроўне Рабінінай. Менавіта яе класік называў самай сімпатычнай у свеце рэдактаркай. З ёй у паэта склаліся цёплыя сяброўскія стасункі. Якуб Колас ліставаўся з Аляксандрай Рабінінай з 1934 года. Аляксандра Пятроўна была вельмі працавітай, магла вырашыць многія пытанні, звязаныя з выхадам з друку кніг, да яе парад і рэкамендацый прыслухоўваліся многія пісьменнікі, у тым ліку і Якуб Колас.

У гады ваеннага ліхалецця, апынуўшыся далёка ад роднай зямлі, так хочацца пачуць голас родных і знаёмых, даведацца аб іх жыцці, атрымаць у адказ словы сяброўскай падтрымкі. Якуб Колас наўздагад адправіў ліст Аляксандры Пятроўне ў Краснаўфімск, дакладна не ведаючы месца яе знаходжання. Паэт распавядае пра цяжкасці і розныя непрыемнасці свайго жыцця. Крадзеж гадзінніка быў адной з такіх няўдач. Аб гэтым пісаў і малодшы сын Якуба Коласа Міхась, апісваючы складанасці з пошукам жылля для сям’і: «Нехта параіў пакой у прыватным доме, што знаходзіўся на вуліцы Фаменка ў пенсіянераў Андрэевых, але ж далёка ад цэнтру. Дабірацца сюды прыходзілася перапоўненымі трамваямі, дзе працавалі кішэннікі. І аднойчы ў бацькі выцягнулі кішэнны гадзіннік». Якуб Колас заўсёды карыстаўся кішэннымі гадзіннікамі, не насіў наручных. Купіць новыя атрымалася не хутка, толькі праз тры месяцы, аб чым паэт пісаў сваёй жонцы.

Jakub Kolas. Taškient, 1942 h.
Якуб Колас. Ташкент, 1942 г.

Гарачы ташкенцкі клімат вельмі дрэнна адбіваўся на здароўі спадарожніцы жыцця паэта. Марыя Дзмітрыеўна цяжка хварэла, ляжала ў бальніцы. Нялёгка было і песняру. Ён пісаў, што яму «прыходзіцца мяняць пяро на поварскую лыжку». Жыццё вымагала хадзіць на рынак, гатаваць, мыць падлогу і займацца хатнімі клопатамі. Цяжка хварэў і сам паэт — непакоілі зубы, выбіў з сіл ташкенцкі грып. Хоць часу і не ставала, але паэт не закідваў літаратурную працу. Невялікія заробкі ад апублікаваных вершаў выратоўвалі сям’ю. Паэту яшчэ не аднавілі персанальную пенсію, грошы, якія ўдалося захапіць з Мінска, разыходзіліся вельмі хутка. Старэйшы сын паэта Даніла Міцкевіч успамінаў: «Матэрыяльна жылося нам нялёгка. У мяне невялікі заробак, а ў бацькі толькі ганарары за артыкулы і вершы, якія ён пісаў у Ташкенце і якія не так проста было апублікаваць». Газеты ў ваенны час выходзілі ў сталіцы Узбекістана ў паменшаным памеры, а творы патрэбна было перакласці на рускую мову.

Якуба Коласа таксама цікавіла, як можна атрымаць некалькі асобнікаў яго кніжак, што выйшлі ў Дзяржаўным літаратурным выдавецтве ў 1941 годзе ў Маскве. Маецца на ўвазе невялічкі зборнічак вершаў паэта ў перакладзе на рускую мову «Родине. Вождю». Ні аўтарскіх асобнікаў, ні ганарар за выданне Якуб Колас не атрымаў. І хоць паэту было няёмка ўзнімаць пытанне аб выплаце грошай, але жыццёвыя абставіны вымушалі пра гэта нагадаць.

Паэт напісаў Аляксандры Пятроўне і аб сваім душэўным болі — адсутнасць вестак з фронту ад сярэдняга сына Юрыя вострым болем адгукалася ў сэрцы беларускага песняра. Аляксандра Рабініна не магла не спачуваць Якубу Коласу, бо яе сын Рурык таксама быў на фронце. Яго лёсам і цікавіўся паэт.

Перажываў ён і аб тым, што сябар Янка Купала не піша. А Коласу ў той цяжкі час так патрэбны былі словы сяброўскай падтрымкі. Купала ў адрозненне ад Коласа не вельмі любіў пісаць лісты. Колас цікавіўся лёсам свайго сябра, ведаў, што да Казані Янка Купала не дабраўся, зламалася яго машына недзе пад Чабаксарамі. Таму ў лісце і выкарыстоўвае цытату з гогалеўскіх «Мёртвых душ», калі мужыкі, разглядаючы брычку Чычыкава, прыйшлі да высновы, што яе колы, калі б спатрэбілася, то да Масквы даехалі б, а вось да Казані — не.

У зборы твораў Якуба Коласа надрукаваны сем лістоў Якуба Коласа да Аляксандры Рабінінай. Чатыры з іх датуюцца сярэдзінай 1930-х гадоў, астатнія — канцом 1940-х — пачаткам 1950-х. Аляксандра Рабініна віншавала Якуба Коласа з прысуджэннем дзяржаўнай прэміі па літаратуры, з 40-годдзем яго літаратурнай дзейнасці. Яна часта сустракалася з класікам у Маскве, наведала паэта ў падмаскоўным санаторыі Барвіха ў 1953 годзе, дзе ён папраўляў сваё здароўе пасля цяжкай хваробы. У тую сустрэчу Аляксандра Пятроўна падарыла паэту кнігу Вальтэра Скота «Роб Рой». Кніга Канстанціну Міхайлавічу спадабалася, аб чым сведчаць радкі, якія ён пакінуў на адной з першых старонак выдання: «Диана Вернон (мой самый любимый литературный образ женщины). 24/ II 1953 г. Якуб Колас».

Vulica ŭ Taškiencie, na jakoj žyŭ Jakub Kolas
Вуліца ў Ташкенце, на якой жыў Якуб Колас.

Выяўлены ліст адкрывае нам невядомыя старонкі жыцця Якуба Коласа ў эвакуацыі ў Ташкенце падчас ваеннага ліхалецця, дазваляе даведацца аб яго клопатах і перажываннях.

Васіліна Міцкевіч, галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Аўдыякнігі з калядна-зімовым настроем

Снегу намяло так, што ўжо цалкам легальна можна заставацца дома і бавіць вечары ў фатэлі пад пледам або гатуючы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Па начах кошкі не спяць». Маладзечанка стварае ўнікальныя лялькі, якія купляюць у Амерыцы і Кувейце

У Вілейцы адкрылася выстава аўтарскіх лялек ручной працы «Шчасце ў кішэні» Кацярыны Камельчык. Работы мастачкі з Маладзечна...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Новая пастаноўка Яўгена Карняга ў Тэатры беларускай драматургіі — «Забалоцце» на аснове беларускіх міфаў і паданняў

16 і 17 снежня ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі адбудзецца прэм’ера спектакля «Забалоцце» ў пастаноўцы...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Дырэктар Інстытуту гісторыі Літвы: Нас чакае рэвалюцыя ў разуменні сваёй ранняй гісторыі

Якое месца беларусы займаюць у гісторыі Літвы? Як даўно пачалося сужыццё славян і балтаў на тэрыторыі Вялікага...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Аўдыякнігі з калядна-зімовым настроем
    Грамадства
    «Па начах кошкі не спяць». Маладзечанка стварае ўнікальныя лялькі, якія купляюць у Амерыцы і Кувейце
    Тэатр
    Новая пастаноўка Яўгена Карняга ў Тэатры беларускай драматургіі — «Забалоцце» на аснове беларускіх міфаў і паданняў
    Гісторыя
    Дырэктар Інстытуту гісторыі Літвы: Нас чакае рэвалюцыя ў разуменні сваёй ранняй гісторыі
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 9-10 снежня
    Літаратура Вандруем разам
    Да дня народзінаў паэта: вандруем шляхамі Максіма Багдановіча
    Культура Гісторыя Сармат
    Што і як піла шляхта? Новы выпуск відэапраекта «Сармат» пра шляхецкую культуру
    Грамадства Беларуская мова
    Паляк Альберт Ежы Вяжбіцкі: «Размаўляю па-беларуску, каб мова не загінула»
    Гісторыя Беларуская мова
    Адкуль у беларусаў узяліся мацюкі?
    Грамадства Асоба
    «Апантаны Бацькаўшчынай». Акадэміку Радзіму Гарэцкаму — 95!
    Культура Мастацтва Тэатр
    Тэатральная прэм’ера ў Варшаве. Эксперыментальная дзея «Выгарэўшы» па аднайменнай графічнай драме Наталлі Міхаліны Скарынкі
    Культура Літаратура
    Выйшаў пісьменніцкі каляндар на 2024 год
    Адукацыя Беларуская мова
    8 спосабаў падвучыць беларускую мову без парты і дошкі
    Гісторыя
    Як Альгерд і Кейстут пачалі «ганяць» крыжакоў
    Грамадства «Мама, не журыся!»
    Любоў да Расеі і Кастусь Каліноўскі

Афіша

  • 09.12 — 06.12

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Чытка п’есы Касі Чэкатоўскай «Гаргоны» ў Варшаве

  • 09.12 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 09.12 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 09.12 — 13.01Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве
  • 09.12 — 15.12Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве
  • 09.12 — 25.12Выстава Вольгі Якубоўскай «Марш жанчын» у Фларэнцыі
  • 09.12 — 18.12Вольга Palunisa збірае анлайн-групу на адмысловы курс па выцінанках на вокны!!!
  • 09.12 — 17.12Выстава Антона Ціханаўца і Яўгена Зайцава «ШУМ» у Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Падборка беларускіх календароў на 2024 год
    • Адкуль пайшоў балтызм і да чаго тут беларускі нацыяналізм?
    • Войны Трайдэна, «каменны стоўп» і прусы на варце Гародні
    • Унікальнае мястэчка ва Усходняй Беларусі з сімваламі заходняй цывілізацыі: Цімафей Акудовіч пра 5 цудаў Смалян
    • Гісторык: «Ніколі беларусы не стаялі на краю бездані так блізка, як зараз»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип