У бліжэйшы час выдавецтву давядзеца пакінуць свой офіс на Мар’еўскай, 7А. Паведамленне пра гэта апублікавана на афіцыйнай старонцы «Янушкевіч» у фэйсбуку.
«Нас "папрасілі" вызваліць офіс на Мар’еўскай 7А цягам бліжэйшых трох дзён. Прычын, зразумела, нам не тлумачаць, прыкрываючыся таямнічай "острой необходімостью" ў нашых утульных кабінетах. У нас зараз шмат клопатаў, звязаных з высяленнем, і адзін з найважнейшых — куды падзець кнігі з офіса,» — пішуць супрацоўнікі выдавецтва.
У сувязі з вымушаным пераездам выдавецтва абвяшчае распродаж з 20% зніжкай кніг, якія знаходзяцца на Мар’еўскай 7А. Зніжку можна атрымаць на месцы. Паведамляецца, што зараз ёсць у наяўнасці амаль увесь асартымент кніг.
Адрас: г. Мінск, вул. Мар’еўская 7А, офіс 10. Працуюць да 19-й.
«У астатнім мы працуем, усе абавязальніцтвы з нашага боку будуць выкананыя. І літаральна зараз мы пашыраем наш выдавецкі партфель», — паведамляю супрацоўнікі выдавецтва ў фэйсбуку.