5 і 11 кастрычніка ў сш № 136 г. Мінска адбыліся Шоў Беларушчыны для 5 “Б” і 8 “А” класаў. Дадзеных мерапрыемствы былі прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадруку. Школьнікі з задавальненнем прынялі ўдзел у шоў Беларушчыны, што было бачна па добрым настроі і апладысментах. Лепшыя атрымалі падарункі ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.