Юбілейны “Хавайся ў бульбу”: у Гародню прыедуць The Toobes, Крама, Irdorath, Монгол Шуудан і Дай Дарогу

02.04.2014 У краіне

Дзясяты рок-байк фестываль “Хавайся ў бульбу” пройдзе ў гэтым годзе 25-27 красавіка на тэрыторыі турбазы “Хімік”.

На ім выступяць гурты з розных гарадоў Беларусі, а таксама Масквы, у тым ліку трыб’ют-каманды “Кино” і Metallica. ПРАГРАМА:

get_img (1)25 красавіка

Tribute “Кино” (Брэст)

Stuff (Гродна) – trash’n’roll

Лермонт (Мінск) – gentle roсk

Akute (Магілёў) – disco decadence

The Toobes (Мінск) – hard rock, rock, garage rock

 

 

26 красавіка

BY Effect (Мінск) – rock

get_img (2)Ze Brocks (Мінск) – grunge, alternative

Tribute “Metallica” (Мінск)

Крама (Мінск) – blues rock

Irdorath (Мінск) – fantasy folk

Монгол Шуудан (Масква) – rock

Дай Дарогу (Брэст) – punk rock

У праграме таксама конкурсы і сюрпрызы.     Цана білета на адзін дзень фестывалю для пешаходаў 150 000 рублёў, на два дні – 200 000 рублёў. Білеты будуць прадавацца ў дзень фестывалю на ўваходзе.   Арганізатары абяцаюць арганізаваць аўтобусны маршрут Гродна – турбаза “Хімік”. Падрабязнасці будуць вядомыя пазней на старонцы фестывалю ў VK.   Як дабрацца самастойна: ад Гродна па трасе Р145 да в. Азёры, пасля паварот налева па ўказальніку “турбаза “Хімік”. Каардынаты 53.802731, 24.18292.

t-styl.info  

Тэгі: