З 24 ліпеня зарэгістраваць шлюб можна будзе на вуліцы, у лесе, на лецішчы

16.05.2012

Гэта прадугледжваюць змены і дапаўненні, унесеныя ў Кодэкс пра шлюб і сям’ю.

Пакуль шлюб рэгіструюць толькі па месцы жыхарства аднаго з сужонкаў, альбо іх бацькоў. А пасля 24 ліпеня зрабіць гэта можна будзе ў любым ЗАГСе краіны, галоўнае, каб знайшоўся вольны час.

Закон дазволіць рэгістраваць шлюбы па-за межамі ЗАГСаў: на прыродзе, каля помнікаў архітэктуры.
Паслугу можна замовіць, заплаціўшы пэўную суму за кожную гадзіну, якая спатрэбіцца супрацоўніку ЗАГСу для паездкі да месца цырымоніі і назад.

Паводле зменаў у законе зарэгістраваць шлюб можна будзе знайча хутчэй. Калі зараз – не раней чым за 15 дзён пасля падачы заявы, то з 24 ліпеня – праз 3 дні. Галоўнае, зноў жа, наяўнасць вольнага часу на абраную дату.

Кася Крот, Твой Стыль