• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
13.03.2022 | Грамадства Адукацыя

Як размаўляць з дзецьмі пра вайну? Парады псіхолага

У Беларускім доме культуры ў Вільні 12 сакавіка адбылася сустрэча з псіхолагам на тэму «Як размаўляць з дзецьмі пра вайну». Мы вылучылі для чытачоў галоўнае з лекцыі.


Фота 2.jpg

Вольга Вялічка – псіхолаг з Гродна. Калі створаны ёю дзіцячы хоспіс імя святога Губерта ўлады Беларусі зачынілі праз актыўную грамадзянскую пазіцыю заснавальніцы, яна пераехала разам з сям’ёй у Вільню. Спадарыня Вольга папрасіла прысутных коратка расказаць пра сябе і  адразу перайшла да пастаноўкі праблемы: «Ці размаўляць з дзецьмі пра такое недзіцячае пытанне ўвогуле?».

Фота 1.jpg

Па словах Вольгі, зараз бацькі выбіраюць розныя шляхі камунікацыі. Ад варыянту «зусім не размаўляць, не грузіць дарослымі пытаннямі» да варыянту «як правільна перавязваць раны».

Ці трэба ўвогуле размаўляць пра вайну з малымі?

–  Так, безумоўна, трэба – гаворыць псіхолаг. – Бо, калі дзеці не возьмуць інфармацыю ў сям’і, інфармацыя будзе здабыта ў TikTok або яшчэ дзе ў інтэрнэце ці школе без гарантый на адэкватнасць.

Як размаўляць?

Спакойна. На ўласным прыкладзе паказваць, што праблема існуе, але вы не  панікуеце. Дзеці – маленькія люстэркі. Калі вы будзеце ў роспачы бегаць па хаце і плакаць, дзеці спужаюцца яшчэ болей за вас. Наколькі гэта магчыма, захоўвайце спакой.

З той самай прычыны, выконвайце наступнае правіла: будзьце ўпэўненыя пры размове. Калі мама і тата разгубленыя, дзеці могуць быць у паніцы. Бацькі – гэта базавая абарона, вельмі важна, каб яна ў вачах дзіцяці заўсёды была надзейнай і грунтоўнай.

Вольга Вялічка звярнула ўвагу на тое, што беларускія дзеці, добра гэта ці кепска, крыху больш падрыхтаваныя да становішча небяспекі, бо ў іх ёсць досвед перажывання падзей 2020-га.

Размаўляць трэба яшчэ і таму, што дзеці не знаходзяцца ў інфармацыйным вакууме. Дзеці ходзяць ў школу, садок або на дзіцячую пляцоўку. Яны чуюць размовы дарослых. Яны чуюць тэлевізар. І яны будуць задаваць пытанні.

Часцей за ўсё бацькі могуць пачуць:

–  А на нашу краіну нападуць ворагі?

–  А ці страшна паміраць?

–  Што мне рабіць, калі вас возьмуць у палон?

Трэба адказваць.

Але псіхолагі раяць адказваць роўна столькі, колькі спыталі ў вас дзеці. Не варта разгорнута маляваць магчымыя наступствы. Важна паказаць, што вы гатовыя да любога развіцця падзей.

Можна расказаць або нават зладзіць дыскусію на тэму «Чаму бываюць войны?». Паглядзець мультфільм, падыходзячы па ўзросце фільм або прачытаць кніжку.

Набываем веды – набываем спакой.

Коратка галоўнае

Давайце падсумуем асноўнае:

1.     Будзьце прыкладам. Спакойным і упэўненым.

2.     Адказвайце на пытанні але без «маляўнічых падрабязнасцей»

3.     Самі размаўляйце, чытайце, паказвайце. Не давярайце фарміраванне карціны свету вашага дзіцяці сацсеткам, школе, вуліцы і інш.

І хай патрэба ў такіх лекцыях як мага хутчэй скончыцца.

Алег Мысліўчук, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца....

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

valiancina_shauchenka
Музыка

Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»

Гурт Botanic Project выдаў новы альбом пад назвай «Музыка сфер», анансуюць музыкі ў сваіх сацсетках. Новая праца...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі

Савецкая гістарычная школа спарадзіла ўстойлівы вобраз: сялянскае саслоўе да 1917 года толькі і рабіла, што пакутавала,...

Апошнія навіны

    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 27-28 траўня
    Грамадства Літаратура
    Паўдзельнічай ў конкурсе ад выдавецтва «Тэхналогія» і атрымай кнігу «На што хварэў Скарына» бясплатна

Афіша

  • 29.05

    Анлайн-лекцыя «Таемнае жыццё метафар: як яны фармуюць вашу рэальнасць і як вы можаце іх змяніць»

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип