Навошта данскія казакі ішлі да паўстанцаў? Замежныя легіянеры

На ютуб-канале «Будзьма беларусамі!» выйшла чарговая серыя гістарычнага серыяла пад назвай «Беларусь 1863». Гэта гісторыя студзеньскага паўстання 1863–1864 гадоў, больш вядомага ў нас як паўстанне Кастуся Каліноўскага. Што гэта было? Навошта? Пра якіх герояў і антыгерояў паўстання мы ніколі не чулі? Дзе праўда, а дзе — міфы?

«Bielaruś 1863»

Хто такія «зуавы смерці» і як узнікла гэтая група «камандос»? Што рабілі французы-ветэраны Крымскай вайны ў лясах Польшчы і Беларусі? На чыім баку былі немцы? Да чаго тут Карл Маркс і чаго ён хацеў ад паўстання 1863 года? Як французская гувернантка стала гераіняй супраціву? Як загінуў фатограф Кастуся Каліноўскага? Навошта данскія казакі ішлі да паўстанцаў? Замежныя легіянеры 1863 года — у нашым відэа.