На ютуб-канале «Будзьма беларусамі!» выйшла чарговая серыя гістарычнага серыяла пад назвай «Беларусь 1863». Гэта гісторыя студзеньскага паўстання 1863–1864 гадоў, больш вядомага ў нас як паўстанне Кастуся Каліноўскага. Што гэта было? Навошта? Пра якіх герояў і антыгерояў паўстання мы ніколі не чулі? Дзе праўда, а дзе — міфы?

Што такое «паўстанцкая мода» і да чаго тут Гарыбальдзі? Хто такія «зуавы смерці» і адкуль у іх фескі? Чаму рабіць фота ва ўніформе небяспечна? Адкуль у паўстанцаў каўказскія буркі і расійскія башлыкі? Чаму касінеры хадзілі ў бой басанож? Калі ветэраны Студзеньскага паўстання ўрэшце атрымалі форменныя мундзіры? Пра ўніформу паўстанцаў 1863 — у нашым відэа.
Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.