За што забілі Язафата Кунцэвіча? Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі. Разам з Кацярынай Ваданосавай разбіраемся гэтым разам, за што забілі Язафата Кунцэвіча.


«Tryzub i Pahonia»

Язафат Кунцэвіч — святы для грэка-каталікоў і рыма-каталікоў, пакутнік за веру. Для праваслаўных — антыгерой, які забіраў цэрквы і манастыры. Як было насамрэч? Чаму ў гарадах беларускага Паддзвіння і Падняпроўя дайшло да жорсткіх сутычак праз пытанне веры, а Вялікае Княства Літоўскае стала на краі грамадзянскай вайны?

Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.


 Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.