Цяпер згодна з законам, замежнікі могуць атрымаць расійскае грамадзянства, не адмаўляючыся ад пашпарту іншай краіны, пішуць расійскія СМІ. У спрошчаным парадку атрымаць расійскае грамадзянства дазваляецца таксама тым, у каго маці або бацька, муж або жонка ўжо маюць расійскае грамадзянства, а таксама замежнікам і носьбітам рускай мовы, якія пастаянна пражываюць у Расіі.

Акрамя таго, працэдура атрымання расійскага пашпарта спрашчаецца для грамадзян Украіны, Беларусі, Казахстана і Малдовы, а таксама для тых, у каго было грамадзянства СССР і хто жыве ў краінах, якія ўваходзілі ў склад былога Савецкага Саюза.
Пра тое, што расійскі ўрад падрыхтаваў законапраект, які спрашчае атрыманне расейскага грамадзянства, стала вядома ў пачатку лютага. Тады член рабочай групы па рэалізацыі Канцэпцыі дзяржаўнай міграцыйнай палітыкі Канстанцін Затулін казаў, што змены дазволяць «паспартызаваць дыяспару за мяжой». Паводле яго слоў, за мяжой жывуць мільёны рускіх, якія хочуць атрымаць расійскае грамадзянства. Усяго ў рамках канцэпцыі плануецца прыцягнуць у Расею ад пяці да 10 мільёнаў новых грамадзян да 2025 года.
Раней расійскія ўлады дазволілі беларусам і ўкраінцам атрымліваць грамадзянства Расеі без іспыту па мове.
Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram, Facebook, Вконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!