Закрыццё фэсту “No Logo Fest” пройдзе ў Віцебску

17.06.2009 Музыка

final_no_logo_fest

Закрыццё фэсту “No Logo Fest” адбудзецца 5 ліпеня ў віцебскім клубе “Зебра”.

У ім возьмуць удзел гурты-пераможцы адборачных тураў, што ладзіліся ў межах фэсту цягам году. Сярод іх JENOWA, SHIT HAPPENS, MINAS MORGUL, САГА, H.E.I.F.і SOUTH BAND. Гурты К.В. і CHI WANGA, якія таксама сталі пераможцамі папярэдніх тураў, не змогуць узяць удзел у канцэрце.

На закрыцці фэсту будуць абраныя 2 пераможцы. Аднаго абярэ журы, другі атрымае прыз глядацкіх сімпатыяў. Кожны, хто набыў квіток, будзе мець магчымасць прагаласаваць за ўлюбёны гурт.

У якасці адмысловых гасцей на канцэрт запрошаныя гурты :B:N і LaBo.

У фэсце ўзялі ўдзел гурты EKSPROMT / UNHAPPY BIRTHDAY / SOUTH BAND / HIZODGE / ESCAPE / ОДНИ / Контрольный Выстрел / AIROПЛОТ / ARGENTUM / TETANIA / H.E.I.F. / BAD BOOZE BAND / CHI WANGA / САГА / OMNEA MEA MECUM PORTE / WRONG TURN / SHIT HAPPENS / ВAР’ЯТ / JENOWA / MINAS MORGUL / КАК-band / КЛЕМА / FilaDelfia. Але ў фінал выйшлі толькі 8.

Партнёры фэсту – агульнанацыянальная культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і культурніцкі партал www.vitebsk4.me .

Тэгі: