Замак у Любчы аднаўляецца без праекта, па фантазіях уласніка

За апошні час былі ўзведзены паўночная вежа з фігурным купалам і мураваная паўночна-заходняя сцяна, якая злучае яе з брамай-вежай, піша тэдеграм-канал «Спадчына». Акрамя таго вымуравана ў поўную вышыню паўночна-ўсходняя, «драўляная» вежа і пачала ўзводзіцца паўночная сцяна — з металічнага каркасу, глуха закладзеная бярвеннем.

Liubčanski zamak  Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Гэта ўсё мякка кажучы не падобна да таго, што было на рэндарах зацверджанага раней праекта. Так паўночная і ўсходняя сцены мусілі быць паўпразрыстым, жалюзійнымі, каб не разбураць візуальную сувязь палаца з прыродным ландшафтам, далінай Нёмана. Шмат нестыковак у вышынях і недакладнасцяў у дэталях.

Liubčanski zamak Рэндар Любчанскага замка. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Актывісты звярнуліся ў Міністэрства культуры, каб там праверылі ці ўсё па праекце. Згодна з адказам рашэнні па паўночна-заходняй сцяне і паўночнай вежы адпавядаюць праектным, узгодненым з ведамствам.

А вось усё астатаняе, другая чаргая — то бок сцяна з боку Нёмана і «драўляная» вежа — нават не падавалася на ўзгадненне ў Мінкультуры!

«То бок усё, што там ужо амаль за два гады пабудаваў Пячынскі — гэта самапал, які не мае ніякага дачынення да навуковай рэстаўрацыі», — адзначае тэлеграм-канал «Спадчына».

Liubčanski zamak

Liubčanski zamak
Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Чаму на такім турыстычным аб’екце ніякія кантралюючыя органы не заўважалі, што ідзе незаконная будоўля? І што цяпер будуць рабіць: разбіраць самапал ці ўзгадняць што ёсць?