У межах ІII Міжнароднага форума даследчыкаў беларускай казкі запланавана правядзенне Дзіцячага конкурса выканальнікаў беларускай казкі. Да ўдзелу запрашаюцца дзеці ва ўзросце да 17 гадоў.
— Абярыце Вашу любімую беларускую народную казку.
— Пры дапамозе бацькоў ці сяброў здыміце відэаролік, у якім Вы расказваеце гэтую казку альбо яе самы пазнавальны фрагмент
— Загрузіце відэаролік (працягласцю да 7 хвілін) да 10 мая ў сацыяльныя сеткі (Tik Tok, Instagram, YouTube, Facebook і інш.) і пазначце хэштэгамі #конкурсказкі2023 #беларускаяказка2023 #belarusiantails2023
— Зрабіце гэта самастойна альбо з дапамогай бацькоў ці старэйшых сяброў.
Увага! Профілі ў сацсетках павінны быць адкрытыя на час конкурса.
Да пачатку працы Форума (да 18 мая) экспертнае журы падвядзе вынікі конкурса і вызначыць пераможцаў.
Падчас Форума будуць прадстаўлены лепшыя ролікі, а пераможцы атрымаюць узнагароды і прызы.
— казка павінна быць пераказана на беларускай мове;
— выканальніцкае майстэрства і здольнасць імправізаваць!
Па пытаннях удзелу ў конкурсе звяртайцеся па тэл. 80172701803 або на электронны адрас belarusianfolklore@gmail.com.