Запрашаем на вандроўку “Да Янкі Купалы і Тамаша Зана” 20 лістапада

Чарговае падарожжа МГА “Гісторыка” ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Шчыра запрашаем у нядзелю, 20 лістапада, “Да Янкі Купалы і Тамаша Зана” разам з вядомым краязнаўцам і гісторыкам Міколам Піваварам!

Акрамя мясцінаў Янкі Купалы вандроўнікі пабачаць замкі і замчышчы ў Друцку, Копысі, Оршы, Смалянах), даведаюцца, якім жа быў Віцебск у ХІІ стагоддзі, а таксама наведаюць магілу Тамаша Зана, “Друцкія палі”, дзе збіралася войска ВКЛ падчас вайны, былую мяжу Рэчы Паспалітай і шмат чаго іншага!

Вандруем па маршруце: Віцебск – Паграбёнка – Высокае – Межава – Ляўкі – Копысь – Александрыя – Балбасава – Орша – Талачын – Друцк – Смаляны – Віцебск.

Даведкі: +37529 518-12-62 (Хрысціна); +37529 115-76-25 (Святлана).

Тэгі: