Запрашаем: прэзентацыя кнігі “Святая вада” ў Мінску

17 красавіка ў дзіцячай бібліятэцы № 5 г. Мінска адбудзецца прэзентацыя кнігі “Святая вада” сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Ларысы Раманавай.

У сустрэчы бяруць удзел бібліятэкары г. Мінска, сябра беларускага саюза мастакоў Леанід Гоманаў, паэты Людка Сільнова, Святлана Раманава, кіраўнік інфармацыйнага цэнтра японскай культуры пры дзіцячай бібліятэцы №5 г. Мінска Масако Тацумі.

Імпрэза ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Шчыра запрашаем!

Пачатак а 15 00

Адрас: вул. Русіянава, 48

 

Тэгі: