З 22 па 31 кастрычніка ў Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў будзе праходзіць выстава жаночай творчасці “Натхненне 2008: ніткавыя фантазіі”, арганізаваная грамадскім аб’яднаннем “Супрацоўніцтва дзелавых і творчых жанчын”. Падчас сустрэчы будуць адбывацца шматлікія прэзентацыі, майстар-класы ды творчыя сустрэчы.
На выставе будуць прадстаўленыя габелены, ніткаграфіі, фрывалітэ, інтэр’ерныя працы ды іншыя творы мастацтва.
Выстава працуе без выходных з 11.00 да 19.00 у Выставачным зале Палаца культуры і спорта чыгуначнікаў, вул. Чкалава, 7. Тэлефон для даведак: 224-89-08, 224-89-95.