• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.07.2016 | Адукацыя

Запрашаем наведаць «Універсітэцкія канікулы з ЕГУ» у Мінску

У межах дадатковага набора на бакалаўрскія і магістарскія праграмы Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) запрашае вучняў старэйшых класаў і выпускнікоў школ, гімназій і ліцэяў, а таксама ўсіх зацікаўленых у атрыманні бакалаўрскай ці магістарскай ступені наведаць бесплатны адукацыйны воркшоп «Універсітэцкія канікулы з ЕГУ», які адбудзецца 5 жніўня ў Мінску.

Падчас мерапрыемства абітурыенты ўніверсітэта будуць мець магчымасць прыняць удзел у лекцыях і дыскусіях, а таксама атрымаць базавую інфармацыю пра найбольш актуальныя накірункі ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук, якія прапануюцца да вывучэння на бакалаўрскіх і магістарскіх праграмах ЕГУ.

Уступную лекцыю правядзе парфесар-эмерыт Рыгор Мінянкоў, які распавядзе пра актуальнасць гуманітарнай адукацыі ў сучасным свеце. Абітурыенты, зацікаўленыя ў паступленні, змогуць атрымаць канстультацыі ад супрацоўнікаў Рэктарскага офіса ЕГУ. Удзельнікі таксама даведаюцца пра магчымасці міжнародных адукацыйных абменах і ўдзеле ў навуковых канферэнцыях падчас навучання ў ЕГУ.

Выпускнікі ЕГУ, якія таксама наведаюць воркшоп, распавядуць абітурыентам пра кар’ерныя і навуковыя магчымасці пасля навучання ва ўніверсітэце.

Воркшоп адбудзецца ў Мінску ў каворкінгу «Хто такі Джон Голт?» (вул. Шорная 20-1Н). Рэгістрацыя ўдзельнікаў адбываецца па спасылцы да 4 жніўня.

Папярэдняя праграма мерапрыемства:

11:30-12:00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў

12:00-13:00 Уступная лекцыя выкладчыкаў ЕГУ

13:10-14:00 Прэзентацыя міжнародных магчымасцяў ЕГУ

14:10-14:40 Прэзентацыя кар’ерных і навуковых магчымасцяў пасля навучання ў ЕГУ з удзелам выпускнікоў універсітэты

14:40-15:00 Кансультацыі па пытаннях паступлення

Нагадваем, што з 25 ліпеня па 12 жніўня адкрыты дадатковы набор на бакалаўрскія праграмы дзённай і дыстанцыйнай форм навучання «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза», «Медыя і камунікацыя», «Сусветная палітыка і эканоміка», а таксама «Культурная спадчына і турызм» дыстанцыйнай формы навучання і на магістарскія праграмы «Культурныя даследванні», «Публічная палітыка», «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза». Адначасова працягваецца перавод студэнтаў з іншых універсітэтаў і працэс аднаўлення ў шэрагі студэнтаў ЕГУ тых асоб, хто з той ці іншай падставы быў вымушаны прыпыніць навучанне.

Заяўкі на праграму Падрыхтоўчага года ў Вільні і Мінску прымаюцца па 9 верасня.

Набор у дактарантуру па накірунку «Філасофія» праходзіць па 26 верасня.

Новы акадэмічны год у ЕГУ пачнецца 3 кастрычніка.

Кантактная асоба: каардынатар па набору студэнтаў Аліна Яблонская,  [email protected], +370 686 34 133

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Хэмінгуэй, Кляшторны і страчанае пакаленне, скалечанае вайной. Новае відэа ад Андрэя Хадановіча

Андрэй Хадановіч у новым відэа расказвае пра вялікага і скандальнага Эрнэста Хэмінгуэя, яго першы раман «І ўзыходзіць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Цялеснасць, сэксуальнасць і мова. Артур Камароўскі – пра паэзію, новую кнігу і пра сябе, як пра Corpus vile

У Артура Камароўскага ў лютым 2023 выйшла другая кніжка вершаў. У зборніку ёсць лірычная і паўдакументальная паэзія,...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Прыўкрасныя, нязручныя, заганныя. Тры важныя «другасныя» гераіні белліту

Шлях аналітыка — рушыць у глыбіню тэксту: чытаць патаемнае, прапісваць невідавочнае. Ну і крыху павучаць. Аналітычная...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Запрацаваў рэсурс па лічбавай, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы

Створаны рэсурс па ахове акаўнтаў, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы biaspeka.me. «Дзелімся з вамі кароткім...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    Хэмінгуэй, Кляшторны і страчанае пакаленне, скалечанае вайной. Новае відэа ад Андрэя Хадановіча
    Грамадства
    Цялеснасць, сэксуальнасць і мова. Артур Камароўскі – пра паэзію, новую кнігу і пра сябе, як пра Corpus vile
    Літаратура
    Прыўкрасныя, нязручныя, заганныя. Тры важныя «другасныя» гераіні белліту
    Грамадства
    Запрацаваў рэсурс па лічбавай, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы
    Грамадства
    У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    Літаратура
    Літрадыё вярнулася
    Афіша
    У Юрмале пакажуць выставу, прысвечаную беларускім пратэстам
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Андрэя Федарэнкі «Пра аднаго пісьменніка» цяпер можна паслухаць
    Гісторыя
    Тамаш Грыб — міністр БНР, муж Паўліны Мядзёлкі і Палуты Бадуновай
    Грамадства Мастацтва
    «Малюю наша жыццё». У Рызе пройдзе выстава карцін з серыі «Коцікі Свабоды»
    Грамадства
    Па манетах можна пазнаваць свой край: гісторыя аднаго хобі
    Культура
    Гомель здзіўляе кніжнымі рарытэтамі
    Каляндар
    Каляндар з 20 па 26 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Гісторыя
    Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    Кіно
    Леанід Каліценя: «У спакойныя часы мы намагаліся данесці фільм да гледача, а ён такі: ды ладна, што там беларусы могуць здымаць? А вось зараз запыт на беларускае кіно ад беларусаў – вялізарны»

Афіша

  • 21.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Імпрэза да Сусветнага дня паэзіі ЮНЕСКА ў Берліне

  • 21.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 21.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 21.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 21.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 21.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 21.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 21.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «У Беларусі і так страшна жыць, а калі ты яшчэ ўжываеш беларускую мову, то адчуваеш дадатковую рызыку»
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Падземнае мора Анемпадыстава
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип