Арганізацыйны камітэт абвяшчае збор заявак на стварэнне панэляў у межах XIІ Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Сёлета Кангрэс адбудзецца 25-27 верасня 2025 года ў Берліне (Нямеччына) у партнёрстве з Універсітэтам Гумбальта (Humboldt-Universität zu Berlin).
Панэлі могуць быць прысвечаны абмеркаванню даследчых праблем ці прэзентацыі вынікаў навуковай дзейнасці.
Колькасць удзельнікаў панэляў на стадыі падачы заяўкі таксама не абмяжоўваецца. Калі ўдзельнікаў будзе шмат, заяўленая панэль можа быць падзеленая на некалькі асобных панэляў, альбо вылучана ў асобную секцыю.
Арганізацыйны камітэт запрашае даследчыя і экспертныя арганізацыі і супольнасці, а таксама акадэмічных лідараў прыняць удзел у вызначэнні праграмы сёлетняга Кангрэса. I
Заяўнікамі могуць выступаць асобы, а таксама зацікаўленыя інстытуцыі і арганізацыі. Для падачы заяўкі неабходна да 25 красавіка 2025 года запоўніць наступную анлайн-форму.
Дадатковыя пытанні можна задаць, напісаўшы на пошту icbs@palityka.org