• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.09.2017 | Cult Fiction

Збранзавелыя. Паблік-арт як дрэсіроўка любві

Квіток да Аполе — простая рэч, калі на лоўкостах распродаж і жаданне зваліць плюсуецца з сантыментам да польскай піосэнкі. Так, я пра славуты апольскі музычны фэст.

Праз яго на мяжы 1960-х і 1970-х да нас трапілі Skaldowie з No To Co, шалёная блонда Марылька Радовіч (што дэбютны выступ у Аполе адпрацавала басанож) і Чэслаў Немен з задуменным Маркам Грахутам. Вось яны глядзяць на цябе з велічэзных чорна-белых фотак падчас шпацыру па апольскай Алеі Зорак. Яшчэ маладыя. Яшчэ істотныя. Фоткі працуюць дагэтуль. Музыка — амаль не. Сёння гэта саўнд архіўнага радыё і дробных крамак хэндмэйду. Рэха рэпутацыяў. Бюсцік на радзіме героя. А як інакш? Адбыўся зоркай — адбіўся помнікам. І ззяй сабе далей.

Збранзавелых зашмат. Каб гэта зразумець, варта трапіць у невялічкі сквер ля апольскага ўнівера. Там на ўваходзе ўтульна ўладкавалася ў крэслах і крэмзае вершыкі ў сваім нататнічку бронзавая Агнешка Асецка — аўтарка, што зрабіла польскі попс сапраўдным мастацтвам. Пара крокаў — на лаўцы вольна раскінуўся бронзавы герой стылю poezja śpiewana Марэк Грахута. Зусім недалёка дуэт вытанчаных старых джэнтльменаў — зноў жа бронзавыя класікі кабарэ Ежы Васоўскі і Ерэмі Пшыбора. І, каб канчаткова забіць залётнага мінака, з узгорка на ўсіх пазірае бронзавы Чэслаў Немен. Акурат як мы любім: у капелюшы і з гітарай. Мо каб не паблыталі з Грахутам.

На гэтым фоне бронзавы ж паэт, літаратар і актор Ёнаш Кофта, што недалёка крочыць сабе ва ўнівер, выглядае свежа і па-свойску — як уцякач з помнікавага гета ў свет жывых.

Ну так, яны ўсе гасцявалі ў Аполе і перамагалі на фэстах. Усе як адзін — героі польскай культуры, бясспрэчныя аўтарытэты. Вырабленыя, дарэчы, некепска. Старана. Суразмерна жывым (пакуль) мінакам. Вось яны побач. Любі! Далучайся! Адкуль тады дзіўны эфект — сінхрон сімпатыі і няёмкасці? Чаму няма жадання затрымацца ў бронзавай зоне — нават з улікам суседняй алейкі, дзе чакаюць старасвецкія выявы паравін года і пухнатыя амуры?

Бо асабісты досвед меламана — супраць. Бо адчуваеш падман. Бо яны — не яны. Гэты пухнаты маладзён на лаўцы — ніяк не лірычна-меланхалічны Грахута. Той чарнявы дзядзька-лясун — зусім не энігматык і таму не Немен. Зухаваты фацэт з цынічнай усмешкай — нібыта Кофта, саркастычны лірык з ценем Халакосту ў вачах? Так нам сказалі. А сэрца кажа “не”. Не тыя. Не чапляе.

Адчуваеш сябе нібыта ў зоне атракцыёнаў. Гэта насамрэч зона атракцыёнаў. Дзесьці можна сфоткацца з Мікі Маўсам. Тут — з героем псіхадэліі і зоркамі кабарэ. Нармальная турысцкая заманушка. Ці то некропаль, ці то парк Юрскага перыяду. Адзначыўся — і кроч хутчэй да чарговай фішкі. Там яшчэ каля вакзала лама стаіць. Таксама натуральных памераў…

Анамалія? Хутчэй норма. У Сіэтле бронзавы Хендрыкс шчыруе ля музычнай крамы. У Сопаце Кленчан з “Чэрвоных гітар”. Каля ліверпульскага клуба Cavern cумуе Джон Ленан. А Джозэф Бродскі лічыць зоркі ля амерыканскай амбасады ў Маскве.

Ёсць яшчэ мінскі Мулявін. Зноў трэшаваты: пасадзілі на гранітны пастамент вусатага дзядзьку з гітаркай. І загадалі любіць. Начальства дазволіла, сямейнікі зацвердзілі, расійцы праплацілі.

Замест магічнай аўры таленту — гарадскі дэкор. Помнікі, дзе жыве не шчырая энергія думкі, а зацверджаная памяць і прага турысцкага фану. А на пазнавальным фэйсе не бачна партытуры лёсу.

Усё, што трапляе ў публічнае поле, — кампраміс паміж лакальнай уладай, мастаком, экспертнай суполкай і крыніцамі фінансавання. У выніку звычайна перамагае пасрэднасць.

Бо з невідавочным заўсёды траблы. Істотнае знікае, застаецца знешняе. Чаму гэты — Немен? Бо ў капелюшы. Чаму той — Мулявін? Бо у вусах і канцэртных апранахах. Спрацоўвае эфект фастфуду. Хутка. Камфортна. Пазнавальна. Ваў, “бітлы” з вокладкі “Abbey Road” спяшаюцца ў Томскі ўніверсітэт!

У чым тут праблема? У завядзёнцы спажываць памяць як адміністрацыйны рэсурс. У стылістычнай блытаніне паміж гарадской скульптурай і манументальнай прапагандай (а ў выпадку Мулявіна — яшчэ й стылем элітных могілак).

Рэвалюцыянеры духу расселіся па лаўках і косяць пад гіпсавых гномікаў, бронзавыя рокмэны тусяць з турыстамі, песняру падганяюць масоўку, з герояў вырабляюць эфекты. Пашана падмяняецца надмагільным дэкорам, любоў — вульгарнай падробкай. Што дзе — зразумець ужо амаль немагчыма: праз збранзавелых агучваюцца банальныя слоганы ды інэрцыйныя сантыменты.

Замест репрэзентацыі персоны — дэманстрацыя замоўцы. Гэта не Бон Скот крычыць з чарговага пастамента. І не Чак Беры аджыгае на чарговай мэмарыяльнай лаўцы. Гэта чарговая супольнасць пазначае помнікамі зону свайго ідэйнага панавання. Сваю сімвалічную прысутнасць ды прыярытэты. Таму блюзмэн Налепа ў польскім Жэшуве — аўтограф мясцовых уладаў. А наш каляфіларманічны Мулявін — помнік Свярдлоўскай вобласці.

Парад збранзавелых — гэта не пра герояў. А пра тых, хто ўклаўся ў бронзу.

 

Максім Жбанкоў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

Беларусы Варшавы святкуюць Дзень Волі (фота)

Святкаванне Дня Волі ў Варшаве распачалося каля калоны Жыгімонта на Замкавай плошчы. Шэсце, ачоленае Зянонам Пазняком,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

valiancina_shauchenka

У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

Сёння ў Коўне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка грамадскаму дзеячу Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, аўтару эскіза бел-чырвона-белага...

valiancina_shauchenka
Грамадства Кіно

Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка

1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Юлі Шатун «Межы». Гэта ўжо другі беларускі фільм,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип