• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
12.06.2023 | Літаратура

Якія адзнакі меў Максім Багдановіч? Апублікаваны здымак атэстата паэта і тагачасныя матэматычныя задачы

У суполцы «Максім перадусім» у Фэйсбуку апублікавалі фотаздымак атэстата Максіма Багдановіча з Яраслаўскай мужчынскай гімназіі.


funmb.jpg

Дакументы Яраслаўскай мужчынскай гімназіі, дзе вучыўся Максім Багдановіч, і дзе ў 1911 годзе ён здаваў іспыты, каб атрымаць атэстат сталасці, захоўваюцца ў Цэнтральным дзяржаўным архіве горада Масквы.

У спісе асоб, якія збіраюцца здаваць экзамены (праходзіць іспыты):

Багдановіч Максім Адамавіч.

Дата нараджэння — 27 лістапада 1891 г. Месца нараджэння — Мінск.

Веравызнанне — праваслаўнае. Сын калежскага асэсара.

Вучыўся ў Ніжагародскай гімназіі са жніўня 1902 года да снежня 1908 года, і ў Яраслаўскай гімназіі са студзеня 1909 года.

352122032_6653768141299990_7391880434882026426_n.jpg

Вось якія адзнакі, згодна фотаздымку атэстата, атрымаў будучы паэт:

Пісьмовыя іспыты: руская мова з царкоўнаславянскай і славеснасць (5), матэматыка (3).

Вусныя іспыты: закон Божы (3), руская мова з царкоўнаславянскай і славеснасць (5), лацінская мова (4), матэматыка (3), гісторыя (4), нямецкая мова (3), французская мова (4).

Сярэдні бал атэстата Максіма Багдановіча: 3,6666666...

Паводзіны — выдатныя.

Суполка «Максім перадусім» апублікавала таксама некалькі задач, якія даводзілася рашаць Максіму Багдановічу па алгебры і геаметрыі ў Яраслаўскай гімназіі.

352524059_6064350240330860_4691224041702542124_n.jpg

352822599_6064350013664216_3355603199083872062_n.jpg

Багдановіч заслужана лічыцца адным са стваральнікаў мадэрнай беларускай літаратуры, найперш — паэзіі. Вершы і санеты Багдановіча апынуліся сумессю рамантызму, сімвалізму, антычных матываў, роднага і замежнага, нацыянальнага і сацыяльнага...

Пры жыцці Багдановіча выйшаў усяго адзін ягоны зборнік — «Вянок» — але ў ім, нібы ў мікрачыпе, былі ўкладзеныя ўсе асноўныя сэнсы беларускай дарэвалюцыйнай паэзіі. Кажуць, на Багдановіча паўплывалі доўгія гады жыцця ў Расіі: адсюль светлы сум па Бацькаўшчыне. Магчыма, абвостранае адчуванне прыгажосці ды хуткага канца ўзнікла праз сухоты, якія ўрэшце і забілі паэта.

Помнікі паэту ёсць у Мінску і Яраслаўлі, а геаграфія дамоў-музеяў ды памятных мясцінаў — шырэйшая. Але найлепшым мемарыялам творцу сталі ягоныя вершы: «Паміж пяскоў егіпецкай зямлі», «Зорка Венера», «Пагоня»... Гэтыя ды іншыя творы, прадэкламаваныя і пераспяваныя безліч разоў, будуць жыць столькі, колькі Радзіма паэта.

Чытайце яшчэ:

Чым адметны Яраслаўскі музей Максіма Багдановіча: гісторыя і сучаснасць 


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вызначыліся лаўрэаты Прэміі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі

23 верасня прайшоў другі дзень работы Кангрэса, паведамляе Наша ніва. Акрамя працы ў секцыях і «круглых сталах», адбыліся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры

З 1 па 8 кастрычніка пад слоганам «Разам — лепей» ва Уроцлаве адбудзецца ХІ Фестываль Незалежнай Беларускай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі

У Беларусі шмат цікавых мясцін, якія прыцягваюць турыстаў сваёй містычнай энергетыкай, дзеліцца Palatno Media. Расказваем...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі

23 верасня 1771 году ў бітве пад мястэчкам Сталовічы, як аказалася, вырашаўся лёс Рэчы Паспалітай. Тады яшчэ ніхто...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Вызначыліся лаўрэаты Прэміі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Музыка
    Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    Культура Грамадства
    «Ідзём шляхам Паўночнай Карэі». Сяргей Будкін пра новыя патрабаванні да арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў у Беларусі
    Краіна
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    Вандруем разам
    Вандруем па Магілёўшчыне: што паглядзець у Мсціславе
    Грамадства Замежжа
    У Гданьску праходзіць 11 Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі
    Гісторыя
    Як Альгерд і Кейстут стварылі братэрскі хаўрус? Тлумачыць у відэа прафесар Алесь Краўцэвіч
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня
    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Афіша

  • 24.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 24.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 24.09МІЖНАРОДНЫ КАНГРЭС ДАСЛЕДЧЫКАЎ БЕЛАРУСІ Ў ГДАНЬСКУ
  • 24.09Дранік-фэст у Суле
  • 24.09Фэст беларускай супольнасці BelFEST у Філадэльфіі
  • 24.09Квэст у чыгуначным музеі ў Брэсце
  • 24.09Лекцыя Ксеніі Тырсікавай «Digital Art: што гэта і дзе яго глядзець» у Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
    • Ці быў выхад з СССР незаконным?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип