• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.08.2013 | Музыка

Zenon: “Маё пакліканьне дапамагаць грамадзянам РБ развівацца духоўна”

Пра выканаўцу, які ўзяў сабе імя Zenon, у сеціве пачулі летась, калі ён запісаў неафіцыйны саўндтрэк да стужкі “Вышэй за неба”, а неўзабаве прадставіў самаробны кліп на песню “Літвіны” з прыпіскай: “Мы Беларусы – Мы гістарычныя Літвіны! Мы жывем на Беларусі – у гістарычнай Літве!”. Відэа набрала ў Youtube больш за 10000 праглядаў. У жніўні таямнічы рэпер абвесціў пра тое, што скончыў сваю дэбютную працу. Яна названа “першым беларускамоўным YouTube Video Mix альбомам” і рыхтавалася паўтары гады. У сваім першым інтэрвію Zenon паразважаў пра місію беларускага хіп-хопера і трошкі распавёў пра сябе і сваё пакліканне.

Як паўстаў праект Zenon? У чым яго ідэя і пасыл?

Праект Zenon паўстаў таксама, як паўставала ўсё астатняе, што было створана чалавекам. Спачатку была думка. Потым думка стала словам. А слова дало імпульс для дзеяння і рэалізацыі думкі ў матэрыяльным свеце. Ідэя і пасыл праекта Zenon у тым, што беларусы-літвіны старажытны і высокадухоўны народ, якому ёсць, чым падзяліцца з сусветам.

Хто акрамя цябе ўдзельнічае ў праекце?

У праекце бяруць удзел розныя асобы. І яшчэ вельмі шмат хто, толькі збіраецца паўдзельнічаць. Таму нават не буду спрабаваць пералічыць усіх.

Да чаго такая ананімнасць? Чаму не паказваеш свой твар?

Я існую ў рэальным свеце. Праз інтэрнэт я папросту дзялюся сваімі трэкамі з іншымі людзьмі. Я хачу, каб людзі будавалі мой вобраз у сваім уяўленні на падставе маіх трэкаў, а не майго знешняга выгляду. Я лічу, што на ўсё свой час. Прашу толькі звярнуць увагу на тое, што імя не азначае асобы. Імя – гэта толькі суб’ектыўная і зменная саманазва асобы. Чалавек – гэта ўсяго толькі саманазва нашага віду. Але хто мы? І навошта мы? Навошта нам Беларусь? І што такое Беларусь?

Ці ставіш за мэту зрабіцца папулярным?

Папулярнасць вымяраецца у грошах, якія ты атрымліваеш за свае канцэрты. На сёння ўжо старамодна і не вельмі разумна разлічваць на прыбытак ад продажу сваіх кружэлак. Часы бязлітасна змяніліся. І гэтыя змены адбыліся цягам пяці гадоў. Вялікія карпарацыі, якія зараблялі на дыстрыбуцыі кружэлак робяць усё магчымае, каб захаваць старыя правілы гульні. Але рэчаіснасць сёння такая, што музыкам выгадна бясплатна распаўсюджваць запісы сваіх твораў праз інтэрнэт і камерцыялізаваць сваю творчасць, даючы жывыя канцэрты. Гурт “Ляпіс Трубяцкой” дзейнічае менавіта такім чынам. А я пакуль не збіраюся даваць жывых канцэртаў.

Каго ты хочаш крануць сваімі спевамі, якую аўдыторыю для сябе бачыш?

Я хацеў бы аб’яднаць сваімі спевамі ўсіх тутэйшых. Я дасягну сваёй мэты калі мае спевы загучаць у гламурных слухаўках падлеткаў, у савецкім радыё маёй бабулі і ў чорных джыпах сур’ёзных мужычкоў з бутэрбродамі зялёных у кішэні.

Што думаеш наконт будучыні беларускай (беларускамоўнай) рэп-музыкі?

Усё будзе добра! Галоўнае, каб грамадзяне Рэспублікі Беларусь фінансава і маральна падтрымлівалі сваіх суродзічаў, якія ствараюць нацыянальны музычны прадукт. За мову я таксама спакойны. Беларуская-літвінская мова яшчэ ніколі не была настолькі багатай на словы, як стала на пачатку 21-га стагоддзя. Гэта ўсведамляе толькі маладое пакаленне беларусаў-літвінаў, але з пункту гледжання багацця мовы мы ўжо больш прасунутыя чым палякі, украінцы і расійцы разам узятыя. Уяві сабе, што кожны беларус-літвін, які ўдзельнічаў у Грунвальдскай бітве, адначасова мусіў супрацьстаяць нават шасьці тэўтонскім рыцарам. Аднак беларусы-літвіны перамаглі тэўтонцаў. Дык чаму мы сёння, трапляючы ў расійскамоўнае асяроддзе, здаемся і выракаемся сваіх старажытных і слаўных каранёў пераходзячы на расійскую мову? Чаго мы баімся? Быць адкінутымі? Кім? Іванамі бяспамятнымі? Здраднікамі сваіх прашчураў? Са сваімі трэба размаўляць на сваёй мове, і не зважаць на крывадушныя абурэнні арасійшчаных!

Якія твае ўласныя музычныя арыентыры?

Зараз новы альбом гурта Amaroka слухаю. Апошнім часам таксама з вялікім задавальненнем слухаў і пераслухваў творчасць :B:N:, старога складу N.R.M., Зьмітра Вайцюшкевіча, Таццяны Беланогай. Вельмі хочацца, зноў пабачыць Піта Паўлава і Лявона Вольскага, якія граюць у супольным гурце. Да маіх улюбёных спеваў належаць “Як ты?” Паліны Рэспублікі, і  “Дым” Аляксандра Памідорава. Працяглы час маю пытанне да Сяргея Міхалка. Як правільна па-беларуску казаць: гурт “Ляпіс Трубяцкі” ці  “Ляпіс Трубяцкой”? Бо я ўжо не ведаю, як правільна. У розных крыніцах па-рознаму. Адны кажуць Трубяцкі, другія – Трубяцкой, суцэльны сярэднявечны бардак. Проста хацеў сказаць, што беларускамоўныя спевы “Ляпіса Трубяцкога” таксама з’яўляюцца неад’емнай часткай майго плэйліста. Неверагодна моцныя рэчы піша беларускі-літвінскі рэп выканаўца SP Kava. У 2012 годзе Zeman і Sviedak апублікавалі трэк “Сузор’е”, які адразу здабыў мой найвышэйшы рэспект. Шкада, што Sviedak’а амаль не чуваць апошнім часам, а ў новым альбоме Zeman’а няма аніводнага беларускамоўнага трэку. Увогуле я шукаю пазітыўнай музыкі, якая б мяне натхняла і рабіла больш устойліва-адпорным на жыццёвыя нягоды. Добрым прыкладам таго, што я маю на думцы, з’яўляецца новы спеў Паліны Рэспублікі, які называецца “Лета”.

Патлумач задуму “YouTube Video Mix Альбома” і чаму быў абраны такі дзівосны фармат выданьня?

На маю думку, менавіта гэты фармат выдання адпавядае існаму духу часу. Цывілізацыя ў якой мы жывем, гэта цывілізацыя джынсаў, пластыкавых бутэлек і малюнкаў. Сучасны чалавек хоча слухаць і бачыць, а не толькі слухаць. Хаця ж ёсць музыка, якую хочацца проста слухаць заплюшчыўшы вочы. Задума UV альбома ў тым, каб ва ўмовах абмежаваных рэсурсаў стварыць музычны прадукт, які б адпавядаў агульнапрынятаму стандарту распаўсюду музыкі праз інтэрнэт: гук + жывы малюнак. На сённяшні дзень, публікацыя сваёй творчасьці на YouTube.com і SoundCloud.com дае большыя камунікатыўныя магчымасці, чым выданне канвенцыянальнай кружэлкі.

Як у цябе з’явілася ідэя чытаць рэп пад акустычную гітару?

Пэркусія, іначай кажучы барабаны альбо бубны, яна надае музычным кампазіцыям энэргіі. Але словы таксама могуць выконваць ролю энергетызатара ў музыцы. І гэтая энергетызуючая моц словаў вельмі адчувальная калі няма пэркусіі. Таму шмат якія трэкі з праекта хіп-хап рэканструкцыі складаюцца толькі з гітары і словаў. Бо найважнейшыя ў маіх трэках словы і іх сэнс. Гітара толькі дапамагае словам цячы.

А ў чым вартасць хіп-хап рэканструкцыі?

У тым, што нічога не бярэцца з ніадкуль і не знікае ў нікуды. Усё мае свой пачатак, існаванне і канец. Але канец не азначае знікнення, а толькі пераход  энергіі з аднаго стану ў іншы стан. І ў той жа самы час, гэты пераход энергіі  з’яўляецца пачаткам існавання. Як вядома, у кожнага існавання ёсць наступствы. І я лічу, што адным з наступстваў існавання праекта хіп-хап рэканструкцыя будзе з’яўленне сапраўднай нацыянальнай школы хіп-хапу.

Чаму гэта так важна, каб у Беларусі з’явілася свая нацыянальная школа хіп-хапу?

Бо калі не створым сваю школу хіп-хапу, то будзем адэптамі замежнай школы. Усё вельмі проста, альбо ствараем свой прадукт, альбо спажываем замежны прадукт. Часам лепш спажываць замежны прадукт, а свой берагчы для нашчадкаў. Напрыклад нафту і газ. Іх лепш берагчы, калі яны ёсць. Але музычны прадукт павінны быць свой нацыянальны:  хіп-хап, панк, рок, рэгі, рэпкор, цяжкі метал і іншыя гатункі музыкі. Задача беларускіх музыкаў ствараць нацыянальны музычны прадукт нягледзячы ні на што. Працаваць на будоўлі, але заробленыя грошы ўкладваць у сваю музыку.

Як бы ты акрэсліў жыццёвую місію беларускага хіп-хопера?

У кожнага чалавека свая місія на Зямлі. Я веру, што кожны з нас мае сваё прызначэнне і індывідуальнае пакліканне да нейкай справы. Трэба распазнаць сваё пакліканне. Я ведаю, што маё пакліканне ў тым, каб дапамагаць грамадзянам Рэспублікі Беларусь развівацца духоўна. Я жадаю дабра і дабрабыта свайму народу. І я рэалізую сваё пакліканне праз музыку, якую раблю.

А якое тваё стаўленне да сучаснай заходняй маскультуры?

Ніякае. Я стараюся пазбягаць яе. Для кожнага чалавека са спарадкаваным розумам адразу бачна, што сучасная заходняя маскультура – гэта складовая частка “цывілізацыі смерці”. Яна замбуе людзей і прапагандуе аўтадэструкцыю, нянавісць, блазанства, інфантылізм. З дапамогай папулярнай музыкі грамадству прамываюць мазгі, і грамадства пачынае жыць так, як яму кажуць жыць ідалы ды бажкі маскультуры. Па сваёй сутнасці, сучасная заходняя маскультура з’яўляецца неапаганскай культурай, якая выціскае з нашага паўсядзённага жыцця хрысціянскасць. Калі Еўропа стане пераважна неапаганскай, гэта прывядзе да вялікага катаклізму і катастрофы нашай цывілізацыі. Для недасведчаных падказваю, што андэрграўнд таксама ёсць часткай сучаснай заходняй маскультуры. Насамрэч, уся розніца ў тым, якім зместам мы напаўняем нашу культуру: ці напаўняем яе нянавісцю, ці напаўняем яе каханнем. Важная не форма мастацтва, важны змест.

Што цябе натхняе і як нараджаюцца твае спевы?

Натхненне для сваёй творчасці я знаходжу ў вялікай і слаўнай гісторыі нашай Літвы, якую завем Беларуссю. Мы Беларусы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь, але ў той жа самы час мы гістарычныя Літвіны, спрадвечныя гаспадары свайго краю. Сённяшняя Беларусь – гэта гістарычная Літва, і мы павінны памятаць пра гэта. Сёння нас прымушаюць паверыць у тое, што мы ўсходнія славяне, якіх увогуле няма і ніколі не было. Нам убівалі ў галовы, што мы рускія, хаця ж гэта хлусня савецкай прапаганды, мэтай якой было збудаваць штучны дэнацыяналізаваны народ рускіх людзей у СССР, так званых Homo sovieticus. Таму добрая частка маіх спеваў паўстае ў апазіцыі да “навуковай” дурноты, якой ціснуць на мяне ды маіх суродзічаў. Усе іншыя спевы паўстаюць пад натхненнем божай міласці і ласкі, па пакліканню душы. Жыццё на Зямлі – гэта самае цікавае і цудоўнае, што магло здарыцца з кожным з нас. Мне хочацца спяваць, бо маё сэрца напоўнена каханнем да людзей і навакольнага свету.

У чым ты бачыш сутнасць літвінскай ідэі, якую прасоўваеш у сваёй творчасці?

Сутнасць літвінскай ідэі ў тым, што літвіны і беларусы, гістарычная Літва і Беларусь – гэта сінонімы, гэта адно і тое ж. Але ёсць гісторыкі, напрыклад, Алег Латышонак, якія не могуць гэтага зразумець. І як зачараваныя спрабуюць падзяліць карэнных жыхароў гістарычнай Літвы на белых русінаў і літоўцаў. Расійскія гісторыкі прыдумалі “заходнерусізм”, а польскія гісторыкі прыдумалі свой адпаведнік “заходнярусізму” – “усходняпаланізм”. “Заходнерусізм” увогуле адмаўляе існаванне асобнага народа беларусаў, а “усходняпаланізм” кажа, што ў Рэчы Паспалітай жылі белыя русіны, якія былі падпарадкаваны польскім панам і польскай культуры, бо яна была лепшай. І хаця ж Алег Латышонак стараецца ў сваіх кнігах гларыфікаваць беларусаў,  але нажаль ён піша свае кнігі з пазіцыі “усходняпаланізму”. Хаця ж Алег Латышонак напісаў цудоўную кнігу “Жаўнеры БНР”, за што яму вялікі дзякуй, але ці ў стане ён напісаць кнігу, якая б дапамагла яшчэ большаму колу грамадзян Рэспублікі Беларусь усвядоміць свае старажытныя літвінскія карані.

Альбом “Літвіны” на SoundCloud і на YouTube

Размаўляў Сяргей Будкін

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выйшаў на волю акцёр і рэжысёр Віктар Бойка

Праз пяць месяцаў з мінскага СІЗА-1 выйшаў на волю палітвязень Віктар Бойка, піша reform-by. «Па сканчэнні...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Як Тадэвуш Касьцюшка стаў героем ЗША. Да народзінаў слыннага беларуса

Пра кіраўніка паўстаньня 1794 года супраць расейскай акупацыі вядомыя шматлікія факты і падрабязкі яго збройнай барацьбы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну пачнуць судзіць 7 лютага

Суд над палітвязняволенай распачнецца ўжо 7 лютага, паведамляюць праваабаронцы.   Наталлю затрымалі ў Мінску...

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

«Свае людзі» у Вільні. Фалькларыстка Святлана Чакушка

Радыё Ўнэт у праекце «Свае людзі» працягвае расказваць пра беларусаў, якія волею лёсу апынуліся за межамі краіны,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Выйшаў на волю акцёр і рэжысёр Віктар Бойка
    Грамадства Гісторыя
    Як Тадэвуш Касьцюшка стаў героем ЗША. Да народзінаў слыннага беларуса
    Грамадства
    Былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну пачнуць судзіць 7 лютага
    Грамадства Беларусы свету
    «Свае людзі» у Вільні. Фалькларыстка Святлана Чакушка
    Мастацтва Беларусы свету
    Беларуска-брытанскі рэжысёр і стваральнік арт-рэплік Уладзімір Шчэрбань плануе пераўвасобіць творы Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане
    Грамадства Літаратура Асоба
    Алесь Гурло. «На рубе двух міроў»
    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 04.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 04.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 04.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 04.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 04.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 04.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 04.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
    • 10-12 лютага ў Вільні пройдзе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип