Жанчыны ў гісторыі Беларусі і Украіны. Новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня»

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня» ад кампаніі «Будзьма беларусамі», прысвечанага самым цікавым старонкам супольнай гісторыі Беларусі і Украіны. Таямнічы свет войнаў і інтрыг, кахання і барацьбы за ўладу, смерці і нараджэння дзяржаў адкрывае гледачам тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосавай.


Ці сапраўды адно мужчыны «робяць гісторыю»? Як тады быць з княгіняй Вольгай, Рагнедай, Эміліяй Плятэр, Аленай Тэлігай, Ларысай Геніюш ды іншымі? Магчыма, штампы пра «някідкую жанчыну як абавязковы прыдатак да мужа» — наўпрост не адпавядаюць нашай гісторыі? Урэшце, чаму ў нас папулярны культ Маці Божай, а словы «краіна», «айчына», «радзіма» — акурат жаночага роду?

Пра гэта ў новым выпуску раскажа Кацярына Ваданосава.


Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.