• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.11.2022 | Грамадства Асоба

Наша гісторыя. Жонка Якуба Коласа была атэісткай і ненавідзела Сталіна

«У жыцці я заўсёды адчуваў сябе вельмі самотным. Мая Маруся забіла гэтую адзіноту», пісаў Канстанцін Міцкевіч, ён жа класік беларускай літаратуры Якуб Колас. Маруся — Марыя Дзмітрыеўна Каменская, яго адзіная жонка, з якой яны пражылі 32 гады, нарадзілі трох сыноў і прайшлі праз выпрабаванні, знаёмыя і сённяшнім беларусам: рэпрэсіі, страта блізкіх, ваеннае бежанства, піша sn-plus.com.


56.jpg

З сям’і лютэранкі і русіфікатара

Юры, сярэдні сын, прапаў без вестак падчас Другой сусветнай вайны. 20 верасня 1941 года прыйшоў яго апошні ліст з Ярцава пад Смаленскам. Наступныя лісты да сына Марыі вярталіся. Яна плакала нават у сне: прачыналася на мокрай ад слёз падушцы.

Да гэтага Марыя страціла брата, які жыў у адной хаце з Міцкевічамі цэлых 22 гады. Аляксандра забраў «чорны варанок» у лютым 1938-га. Выбівалі паказанні супраць «нацыянал-фашыста» Коласа. Далі 5 гадоў ссылкі ў Салікамску на Урале, дзе Аляксандр захварэў і загінуў. Да канца сваіх дзён Марыя ненавідзела Сталіна. Дома, пры сваіх, казала: «Як чалавек з вузкім ілбом малпы можа кіраваць такой вялікай краінай?..».

Усе, хто ведаў Марыю, успаміналі яе ціхі глыбокі голас, блакітныя вочы, строгі прабор і някідкія ўборы. Нават калі ў сям’ю прыйшоў дастатак, Марыя не купляла дарагое адзенне або абстаноўку, ніколі не насіла золата і іншыя каштоўнасці. Яна лічыла непрыстойным вылучацца на фоне павальнай галечы. Футравую гаржэтку, падораную мужам, надзела толькі раз. Відаць, той жа лёс напаткаў гадзіннік, прывезены Коласам з Парыжа, і сумачку са змяінай скуры, віленскі падарунак мужа.

57.jpg

Сучаснікі лічылі Марыю супрацьлегласцю Купаліхі, жонкі Янкі Купалы. У адрозненне ад Уладзіславы Францаўны, Марыя Дзмітрыеўна была ўраўнаважаная, спакойная, не выказвалася аб людзях ацэначна (Сталін — выключэнне). Была шчодрая, сціплая — словам, узорна «шляхетная» жанчына. Скульптар Заір Азгур, які стварыў помнік Коласу, пісаў, што Марыя была «дзівоснай прыгажосці жанчынай», «глыбінёй вачэй нагадвала Мадонну». У яе быў «прыгожы твар нязмушанага ў сваіх словах і ўчынках чалавека».

Маці Марыі — Марыя Луіза Генрыета Карлаўна фон Гагенлоэ — паходзіла з сям’і дробных памешчыкаў з нямецкімі каранямі і лютэранскім веравызнаннем. А бацька быў праваслаўным псаломшчыкам з Яраслаўля, якога накіравалі ў Ашмяны русіфікаваць беларусаў. У шматдзетнай сям’і — сямёра нашчадкаў — была яшчэ адна дзяўчынка, Вольга, якая памерла ў юнацтве. Пра яе ў сям’і не гаварылі. Як успамінаў малодшы сын Коласа, на пытанне аб тым, што стала з Вольгай, яму адказалі: «Яе падмануў адзін нядобры чалавек, і яна не вынесла здрады». Найбліжэйшыя адносіны ў Марыі склаліся з братам Іванам. Ён так любіў малодшую сястрычку, што ставіў яе вышэй за жонку: Марыі падарыў сукенку за пяць рублёў, а жонцы — за тры.

Ужо ў 16 гадоў Марыя Дзмітрыеўна атрымала першую працу ў школе — вучыла чыгуначнікаў. Ад чыгункі ёй пабудавалі домік у Вільні, але Марыя перапісала жытло на Івана.

Строгае выхаванне ў духоўным вучылішчы адхіліла Марыю ад рэлігіі. Яскравы прыклад — выпадак у Пінску, калі маладая настаўніца паставіла гігіену вышэй за веру. Марыя вадзіла вучняў у царкву па святах, і малых пускалі цалаваць крыж пасля дарослых. На што дзяўчына запатрабавала прапусціць дзяцей, каб тыя не падхапілі заразу. Святар асалапеў, але патрабаванне задаволіў. Значна пазней у гутарках з блізкімі Марыя называла сябе атэісткай.

Пры гэтым была паслядоўніцай Льва Талстога — за ўсеагульную адукацыю супраць зла і гвалту. Веды яна лічыла панацэяй ад усіх бед і кожнага агітавала вучыцца, пры тым актыўна дапамагаючы. Нават будучы ў бальніцы з запаленнем лёгкіх, дапамагла суседцы па палаце адправіць у школу сына.

58.jpg

Ад адной бульбіны да бланманжэ

Марыя і Канстанцін пазнаёміліся на курсах па ўдасканаленні педагагічнай працы — падвышалі кваліфікацыю, прасцей кажучы. Канстанцін ужо стаў да таго часу Якубам Коласам. На лекцыях ён неадрыўна сачыў за аднакурсніцай. Потым — праводзіў да хаты. Потым — яшчэ раз, яшчэ і яшчэ... Да таго часу, пакуль Марыя не спытала: «Кастусь, а можа, мы пажэнімся?». Ён быў старэйшы на 9 гадоў. Вяселле не гулялі — выпілі бутэльку віна і паехалі да цешчы ў Вільню.

Марыя па-стаічнаму перажыла з мужам гады галечы ў бежанстве падчас Першай сусветнай вайны. У іх ужо было двое сыноў, калі прыйшлося бегчы ў Курскую губерню. Абодва працавалі настаўнікамі. Галадалі, пакуль не завялі агарод. Елі па адной бульбіне ў дзень. «Жылося вельмі цяжка, не было хлеба... У тую гадзіну лютавала эпідэмія грыпу, які тады называлі іспанкай. Неяк захварэла мама, а бацькі не было дома. Помню, як зусім знясіленая хваробай і голадам мама апусціла на падлогу школьную дошку, паклала на яе мяне і майго меншага брата Юрку і сама, зняможаная, лягла з намі. Прыйшоў бацька, пабачыў нас у такім стане і заплакаў. Кінуўся ратаваць, нешта варыць, каб накарміць хворую жонку і бяздапаможных дзяцей», пісаў старэйшы сын Міцкевічаў Даніла.

Другі голад сям’я перажыла ў 1930-я, калі ўвялі талоны на базавыя прадукты, а нешта звыш можна было купіць толькі за срэбра і золата — і толькі праз Торгсін (дзяржарганізацыю, якая абслугоўвала замежнікаў і савецкіх грамадзян з «валютнымі каштоўнасцямі»). Марыя прадала сярэбраны аклад іконы Божай Маці, якая дасталася ёй ад бабкі. На атрыманыя грошы накуплялі грэчкі, масла і іншых «прысмакаў». Часта ратавалі грыбы: Марыя і Канстанцін былі заўзятымі грыбнікамі.

Марыя валодала дзіўным кулінарным талентам. . «Самаробныя паляндвіца, каравіна, сялянскія і крывяныя каўбасы, зельцы, кумпякі, калдуны, зразы, верашчака, дранікі, бульбяная бабка, булён з грыбнымі вушкамі, вінегрэт, грыбы марынаваныя і салёныя розных гатункаў... А колькі ўсяго рыбнага, птушынага, з дзічыны!.. Помняцца і смачныя кандытарскія стравы: цыганскі мазурак, пасха, ламанцы, хруст, торты, цукаты», успамінаў старэйшы сын Даніла. Дэсертнай фішкай Марыі былі «вараныя яйкі»: з сырога яйка выдзімалі змесціва, у пустую шкарлупіну залівалі жэлацінавую масу, яна застывала, шкарлупіну выдалялі і на свет з’яўлялася найсмачнейшае бланманжэ. Другой візітнай карткай быў «Баўмкухен»: калядны нямецкі торт, які нагадвае спілоўку дрэва з гадавымі кольцамі. Кулінарыі Марыя вучылася двума шляхамі (у асноўным): па-першае, прайшла курс маладога байца ў мужнінай радні на Стаўбцоўшчыне (хацела ведаць звыклыя яму стравы); па-другое, гатвала па кнізе Алены Малахавец, «рускай кулінарнай багіні». Рэцэпты Малахавец былі не з простых і патрабавалі немалога ўзроўню майстэрства.

59.jpg
(з сынам Данілам)

«Не цягне ні ў Крым, ні ў Рым»

Марыя скептычна ставілася да курортаў — як і сам Колас. Ён пісаў «мне Загібелька (вёска, дзе яны часта збіралі грыбы — СН) лепш за Парыж»; яна сцвярджала: «А мяне так нікуды не цягне, ні ў Крым, ні ў Рым. Люблю свой хваёвы бор, і толькі ў лесе добра сябе адчуваю, асабліва тамака, дзе паменш «дачнікаў» (з ліста брату ў 1926 года).

Аднак Марыі даводзілася бываць у санаторыях з-за паніжанай кіслотнасці страўніка. На адным з каўказскіх курортаў яна сустрэла Купалу. Апынуўшыся за адным абедзенным сталом з паэтам, яна заўважыла, што той незадаволены сервіроўкай. Марыя напісала аб гэтым гумарыстычны вершык, што прымусіла яго запаважаць жонку калегі. З таго часу яны сталі прыяцелямі. Ведаючы, што ў госці прыйдзе Янка, Марыя гатавала яго любімыя стравы — заліўное парася ці фаршыраваную рыбу. Падчас Другой сусветнай, калі абедзве сям’і былі ў эміграцыі, Марыя скардзілася: «Купала так і не напісаў ні слова, верагодна, ад вялікай важнасці, — свіння прыстойная».

Марыя вельмі хацела дачку. У чаканні трэцяга дзіцяці загадзя нарыхтавала дзявочых убораў. Так што малодшаму Міхасю ў першыя гады жыцця даводзілася час ад часу насіць сукенкі. Унукаў Марыя так і не ўбачыла, але ў яе гонар назвалі першую ўнучку, дачку Міхася.

А яшчэ яна марыла палётаць на самалёце. Але гэты першы палёт здарыўся толькі пасля смерці, калі цела Марыі дастаўлялі з Масквы ў Мінск.

У 1944 годзе Марыя Дзмітрыеўна перанесла аперацыю: маскоўскія ўрачы ратавалі 54-гадовую жонку Народнага паэта ад анкалогіі. У лісце ад 16 снежня Марыя пісала: «Аперацыі не баюся, хачу толькі як мага скарэй пазбыць гэты клопат». Аперацыя доўжылася 2,5 гадзіны і прайшла паспяхова. Наперадзе — лячэнне радыем.

Гэтыя працэдуры Марыя называла «зарадкай». У шпіталі, дзе яна ляжала, было вельмі холадна. Муж пісаў ёй у студзені 1945-га: «Ты нічога не напісала пра тое, халодна ці цёпла ў бальніцы. Можа, табе трэба коўдра? Праз пару дзён зноў: «Мяне турбавала думка, што ў гэтай бальніцы табе будзе халодна». У апошнюю ваенную зіму ацяпленне падтрымлівалі мінімальна, часта знікала святло. «Вельмі дрэнна свеціць наша лямпа, і я пішу скарэй наўгад» (ліст ад 28 студзеня 1945 года). Ці ад холаду, ці ад хворых на грып, але Марыя падхапіла пнеўманію.

Яе доўга лячылі. Колас дастаў рэдкі ў той час пеніцылін — у самой Зінаіды Ермалёвай, стваральніцы антыбіётыкаў у СССР. Звяртаўся да лепшых дактароў Крамлёўскай бальніцы. Напярэдадні Дня перамогі, 8 мая 1945 года, Марыі пракалолі лёгкія, каб адпампаваць гной. У рэшце рэшт, Марыя стала падобная на шкілет, абцягнуты скурай. 21 траўня з дыягназам «гангрэна ніжняй долі лёгкіх» яна памерла на руках старэйшага сына.

«Памерла мая жонка, мой самы лепшы ў свеце сябар, і я ўжо стаю адзін збоку ад жыцця, жыву болей мінулым, чым будучым». «Адчуваю сябе так, як бы мне адсеклі правую руку і адабралі палавіну душы». Так пісаў аб сваёй страце Канстанцін. Ён перажыў жонку на 11 год.

60.jpg

Матэрыял падрыхтаваны па кнізе «Табой я жыў, табой жыву...» (2022 год, «Звязда»). У кнізе ўпершыню апублікавана асабістая перапіска мужа і жонкі Міцкевіч і лісты Марыі да сяброў і блізкіх.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Тэхналогіі

Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня

У кам’юніці «Культурны Код» ідзе рэгістрацыя ідэй і праектаў для ўдзелу ў вераснёўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў...

valiancina_shauchenka
Культура

Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Багач — свята пераходнага паміж летам і восенню перыяду. Адзначалася амаль  па ўсёй Беларусі. Свята вядомае таксама...

valiancina_shauchenka
Кіно

Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку

39-ы Варшаўскі кінафестываль запрашае беларускіх рэжысёраў падаваць на разгляд працы, якія знаходзяцца ў распрацоўцы. ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў

Мінуў месяц, як скончыўся прыём заявак на літаратурную прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Журы пачало працу...

Апошнія навіны

    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў
    Грамадства
    Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»
    Літаратура
    Альгерд Бахарэвіч: «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм»
    Тэатр
    «Беларускі тэатр у Новай Беларусі будзе іншым»: у Варшаве прайшла канферэнцыя па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра
    Гісторыя
    Якія вядомыя беларусы сядзелі ў віленскай Лукішскай турме
    Менская ўрбаністычная платформа запускае аўдыяэкскурсіі па беларускіх гарадах
    Літаратура
    «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
    Літаратура
    Выйшла новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча
    Гісторыя
    Быць або не быць?! Першая вайна Вялікага Княства Літоўскага
    «Стрыжэ і піша». Сяргей Календа рыхтуе зборнік «бульварнага чытва»
    Гісторыя
    Архітэктурныя творы аўтара бела-чырвонага-белага сцяга прызнаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА
    Платформа гарадскіх экскурсій ULegend шукае ахвярадаўцаў на стварэнне мабільнага дадатку

Афіша

  • 21.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя пераадкрыцця беларускай спадчыны ў БССР» у Вільні

  • 21.09Выстава Кацярыны Пікірэні «Вязьмо» ў Вільні
  • 21.09Выстава пра Алеся Бяляцкага ў Берліне
  • 21.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 21.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 21.09ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя пераадкрыцця беларускай спадчыны ў БССР» у Вільні
  • 21.09Прэзентацыя кнігі Максіма Знака «Зэкамерон» у Стакгольме
  • 21.09Спектакль Паліны Дабравольскай «Выйду з лесу, выцягну хрыбет і ён будзе мне замест мяча» ў Празе

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці
    • Палітычны хаўрус Міндоўг — Наваградак і пачатак Вялікага Княства Літоўскага
    • «Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип