Жукоўскі і Мельнікаў: сустрэчы з гарадзенцамі

2 ліпеня ў межах кампані “Будзьма беларусамі!” адбылася творчая сустрэча пісьменніка Аркадзя Ліцьвіна (Жукоўскага) і барда Андрэя Мельнікава з гарадзенцамі. Пісьменік распавёў пра сваю шляхецкую “аповесць з 1734 года” “Галс”, яе паралелі з сучаснасцю, азнаёміў прысутных з уласнай гістарычнай мініятурай. Бард Андрэй Мельнікаў праспяваў шэраг старых і новых песень.

Днём раней з кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і яе мультом пра беларускую гісторыю з цікавасцю азнаёміліся на вячэрнім кіналекторыі прыхаджане шпітальнага гарадзенскага храма Свяціцеля Лукі (Война-Ясенецкага). Частка з іх завітала наступным вечарам і на літаратурную сустрэчу.