Жыхароў Гродна запрашаюць далучыцца да стварэння выставы

Навуковыя супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея пачалі работу над стварэннем новай выстаўкі «Вясельны альбом», якая будзе экспанавацца ў Новым замку з верасня 2025 года.

Afiša

На выстаўцы будуць прадстаўлены фотаздымкі, вясельнае адзенне, аксесуары і іншыя прадметы з фондаў музея.

Да стварэння выстаўкі можа далучыцца!

«Калі вы жадаеце, каб ваша сямейная гісторыя стала часткай нашай экспазіцыі, то ў вас ёсць унікальная магчымасць прынесці ў дар музею або на часовае экспанаванне (!) для выстаўкі прадметы з сямейнага архіва: вясельныя сукенкі, касцюмы, аксесуары або іншыя рэчы па гэтай тэме», — напісана ў сацсетках музея.

Тэлефоны для сувязі: 

+375 (152) 71 86 80 (Наталля Уладзіміраўна)

+375 (152) 71 86 85 (аддзел фондаў), субота і нядзеля — выходныя.