Зміцер Вайцюшкевіч: «Я такі пладавіты, і некаторыя мяне за гэта не любяць»

30.01.2013 Музыка

Партал Mogilove.com сустрэўся са Зміцерам Вайцюшкевічам на мерапрыемстве, прысвечанным гадавіне надання Магілеву Магдэбурскага права, якое прайшло 28 студзеня. Праўда папасці на мерапрыемства можна было па загадзя складзеных спісах. Зміцер Вайцюшкевіч — вядомы беларускі музыка, адзін з фігурантаў «чорнага» спіса, лаўрэат прэмій рок-каранаванне, выканаўца года,  удзельнік гуртоў «Палац», «Kriwi», заснавальнік і мастацкі кіраўнік гурта «WZ orkestra».

На святочным канцэрце вядомы выканаўца прапанаваў сваім слухачам каля 20 музычных кампазіцый, сярод якіх былі як і шырокавядомыя песні, так і тыя, якія магілеўцы пачулі ўпершыню. Зміцер з задавальненнем  распавядаў гісторыі, жартаваў і размаўляў з аматарамі беларускай песні, сярод якіх былі і карэспандэнты сайта. Пасля канцэрта ўсе жадаючыя фотаграфаваліся з музыкай і бралі аўтографы, а мы прапанавалі Зміцеру Вайцюшкевічу адказаць на некалькі пытанняў:

vic2

– Добры вечар, Зміцер, скажыце, ці есць у Вас які-небудзь паэт, які натхняе на напісанне песен?
– Па-першае, я люблю, што я раблю. Я ўвесь час адкрываю нешта новае для сябе. Я на памяць магу прачытаць каля 250 вершаў на беларускай, рускай, польскай, украінскай мовах. Магу народныя песні спяваць на гэтых мовах. Плюс калі ў цябе, спадзяюся, таленавіта атрымоўваецца дзяліцца гэтым з усімі астатнімі, дык чаму не спяваць беларускую паэзію?

– Калі адбудзецца Ваш наступны канцэрт?
– Прыязджайце ў Санкт-Пецярбург, Варшаву, Маскву, Берлін, Прагу… Зараз ёсць некаторыя нюансы, але я спадзяюся, што ў скорым часе мы зладзім канцэрт і ў Магілеве. Раз на год я заўсёды тут бываю, і кожны раз, калі прыязджаю, мяне адорваюць любоўю і цеплынёй.

vic3

– Наколькі мы ведаем, хутка будзе канцэрт у Бабруйску?
– Так, 14 лютага — на Дзень усіх закаханых я прыязджаю ў Бабруйск.

– Цікавяць лі Вас меркаванні і рэакцыі на Вашу музыку?
– Канешне, як і кожнага чалавека. Не магу сказаць, что пляваць я хацеў, што яны там думаюць. Па-першае, я люблю, калі дзяўчаты бяруць у мяне інтэрв’ю, — усьміхаецца Зміцер. – Мне радасна, што мая музыка яшчэ камусьці цікава. Па-другое, калі мы нешта робім у творчасці, я ўсе роўна хвалююся, мне вельмі важна крытыка і меркаванні сяброў.

vic4

– Раскажыце, калі ласка, аб Вашым новым музычным праекце – альбоме “Беларускі шансон”?
– Я такі пладавіты, і некаторыя мяне за гэта не любяць. Я магу зрабіць нешта хутка, паказаць, што на беларускай мове, напрыклад, можно складаць шансон. Або расказаць пра суседнюю паэзію – польскую, шведскую, украінскую. Сумна, што людзі на сённяшні момант не цікавяцца паэзіяй. А пра праект – гэта 12 песен на словы Уладзіміра Мікалаевіча Бураўкіна.

vic5

Песні, дзе чалавек пастаўлены ў цяжкія жыццевыя абставіны, у якія кожны чалавек баіцца патрапіць па незалежным ці залежным прычынам. Бо мы можам быць кіроўцамі — выпадковымі забойцамі, такое, не дай Бог, можа здарыцца з кожным, як кажуць, — не заракайся. Нават самыя багатыя людзі ва ўсім свеце гэтага баяцца. Гэтыя песні будуць пра чалавека і яго страхі, які жыве ў такіх цяжкіх абставінах і аб тым, што ен адчувае. Есць людзі каторыя раскаіваюцца, а есць тыя, каторыя ніколі не раскаіваюцца, таму што яны ў жыцці сваім іншага нічога не ўмеюць, акрамя як красці або забіваць. У песнях есць іронія, некая ідэалізаванасць.

Акрамя гэтага, на дыску будзе песня пра маму. Вы ведаеце беларускія песні пра маму? Напэўна, ніхто і не ўспомніць такіх. А хацелася, как была такая песня, якую было б можна спяваць сваёй маме, якая жывая. Маме гэта было б важна.

vic6

– А хто прыме ўдзел у гэтым праекце?
– Я, мой аркестр, некія запрошаныя музыкі, духавыя. Есць такая песня, якая будзе называцца “Братаны вы мае, братаны”, вось яе будуць спяваць мае сябры. Плануецца, што  дыск выйдзе ўвесну, або ўлетку.

vic7

– Пажадайце што-небудзь сваім слухачам.
– Надзею на лепшае, здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсім!

Вольга Рудкоўская, Кацярына Зубрыцкая, mogilove.com