Зміцер Бартосік запрашае на канцэрты

06.05.2009 Музыка

bartosik

Бард Зміцер Бартосік выступіць з сольнымі канцэртамі 8 і 9 траўня.

8 траўня Змітра Бартосіка чакаюць навучэнцы сярэдняй школы пасёлку Свіслач, што ў Пухавіцкім раёне. Пачатак канцэрту ў 13.00. У гэты ж дзень адбудзецца канцэрт спевака па адрасе: вул. Набярэжная, 5 і пачнецца ў 18.00.

9 траўня Зміцер Бартосік выступіць у кавярні “Вікторыя” гораду Мар’іна Горка. Пачатак канцэрту ў 18.00.

Усе імпрэзы будуць ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Па ўсіх пытаннях адносна канцэртаў можна звяртацца да самога барда па тэлефоне: (029) 6424089.

Тэгі: ,