Зміцер Сідаровіч і Васіль Якавенка авалодалі розумамі Гомельшчыны

Шэраг творчых сустрэч з удзелам Васіля Якавенкі і Змітра Сідаровіча прайшлі на Гомельшчыне на працягу 7–8 траўня.

d180d0b0d181d186d18fd0b6d0bad0b0-d19e-d0bfd0b0d180d18bd187d0b0d185

Зміцер Сідаровіч і Васіль Якавенка

Першая сустрэча прайшла ў г.Парычы з вучнямі і педагогамі Парыцкага цэнтру пазашкольнай работы. На сустрэчы прысутнічала каля 40 чалавек.

d0bfd0b0d180d18bd187d18b-d186d18dd0bdd182d180-d0bfd0b0d0b7d0b0d0bad0bbd0b0d181d0bdd0b0d0b9-d180d0b0d0b1d0bed182d18b

Цэнтр пазашкольнай працы, Парычы

Анатоль Туравец, кіраўнік студыі керамікі:

«Такія сустрэчы, як сённяшняя, неабходныя. Убачыць і пачуць людзей, якія свабодна размаўляюць па-беларуску, якія не толькі займаюцца вывучэннем культуры, але і ствараюць яе, вельмі важна. Што яшчэ цікава, я спрабаваў гаварыць па-беларуску, але памыляўся і чуў насмешкі. Гэта спыняе. Рускамоўныя казалі: «Па-беларуску трэба не так». Трэба выкараніць насмешкі: калі б іх не было, стаўленне да беларускай мовы было б іншым».

d0bfd0b0d180d18bd187d18b-d181d0bbd183d185d0b0d18ed186d18c-d0b3d0b0d181d186d0b5d0b9

Публіка ў Парычах з цікавасцю слухалі гасцей

Любоў Ястрэмская, дырэктар Парыцкага цэнтру пазашкольнай работы:

«Такія творчыя сустрэчы вельмі карысныя і цікавыя, асабліва для маленькіх пасёлкаў. Думаю, менавіта адсюль мусіць ісці развіццё беларускай мовы і культуры. Дзецям трэба менавіта ў такіх пасёлках паказваць і прывіваць беларушчыну. Думаю, пасля сённяшняга канцэрту многія з іх задумаюцца, што беларуская мова – гэта прыгожа і гэта не сорамна. Бо часта кажуць: «Ой, как это я на белорусском языке буду разговаривать, это же стыдно считается».

d181d188-d19e-d0b2-d185d0b0d0bcd196d187d18b

школьнікі в.Хамічы

Творчая сустрэча з вучнямі, настаўнікамі і ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны ў СШ вёскі Хамічы Калінкавіцкага раёну адбылася 8 траўня.

d183-d185d0b0d0bcd196d186d0bad0b0d0b9-d181d188

У Хаміцкай СШ

Сустрэча падзялілася на 3 мерапрыемствы. Мітынг, прысвечаны 65-й гадавіне Перамогі, адкрыла жалобная мелодыя на дудзе «Багародзіца», з якой нашыя продкі ішлі ў бой яшчэ пад Грунвальдам, 600 гадоў таму. Пісьменнік Васіль Якавенка сказаў слова пра продкаў, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне.

d0b5d19ed182d183d188d18dd0bdd0bad0b0-021

Яўген Еўтушэнка

Наступная частка распачалася, калі грамадскасць вёскі Хамічы сустракала расійскага паэта Яўгена Еўтушэнку, які завітаў на радзіму свайго дзеда Ермалая. Сп. Еўтушэнку з гонарам ўручылі торбу з сімволікай «Будзьма беларусамі!». Паэт сказаў, што «толькі літаратура робіць шэрую масу народам».

Завяршылі праграму творцы Зміцер Сідаровіч і Васіль Якавенка выступам, на якім прысутнічала каля 80 чалавек. Прысутныя паслухалі аповед пра неабходнасць размаўляць па-беларуску, палічылі вельмі цікавай інфармацыю пра існаванне моладзевага рыцарскага клубу ў Рэчыцы.

d0b2d0b0d181d196d0bbd0b5d0b2d196d187d18b-d0b1d183d0b4d0b7d18cd0bcd0b0

Васіль Якавенка ў Васілевічах

Апошняя творчая сустрэча адбылася ў горадзе Васілевічы Рэчыцкага раёну. Вялікі горад і былы раённы цэнтр былога Васілевіцкага раёну цяпер патроху занепадае. Тым карыснейшай была сустрэча, якая адбылася ў гарадскім Доме культуры. Прысутнічала каля 40 чалавек. Размова атрымалася асабліва доўгай і сардэчнай. Прыйшоў мясцовы грамадскі актыў і падлеткі – вучні Васілевіцкай сярэдняй школы.

Былі абмеркаваныя праблемы беларускай мовы, шмат гаварылі пра унікальнасць беларускай нацыі, якая прыходзіць праз мову і стаўленне саміх жыхароў Беларусі да сябе.

Валянціна Сяргеева, кіраўнік музея Васілевіцкай сярэдняй школы:

«Сённяшняя сустрэча мяне глыбока ўразіла, і вось чаму. Усё ж вельмі мала ў нас гаворыцца пра значэнне пачуцця нацыянальнай годнасці і наогул пра стаўленне да беларусаў як да нацыі. Усё ж у большасці мы, называючы сябе беларусамі, імі не з’яўляемся, калі не валодаем беларускай мовай і адносна кепска ведаем сваю гісторыю. Мы, відаць, адзіная нацыя, якая не гаворыць на сваёй мове, з суседніх ва ўсякім выпадку. Мне гэтая сустрэча спадабалася тым, што яна якраз на гэтых пытаннях была сканцэнтраваная. Павінен быць нейкі водгук на вашыя словы. І я думаю, што вось гэтая маладая аўдыторыя, што тут сядзела, нешта запомніла, ёй нешта запала ў душу. Дзеці былі нераўнадушныя да таго, што вы гаварылі. Мне здаецца, гэта вельмі важна. Такія сустрэчы вельмі патрэбныя, так здорава, што вы ездзіце па краіне».

Творчыя сустрэчы адбыліся ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Тэгі: , , ,