Беларускі артыст прэзентаваў першыя фотапрацы з выставы «Усебеларускі партрэт» і выступіў у Мінскай і Магілёўскай абласцях 9 чэрвеня.
Зміцер Вайцюшкевіч:
«Людзям вельмі спадабаліся здымкі. Прыходзіць і старая, і новая публіка і здзіўляецца, што такое можа быць. Ніхто не хоча хаваць фотапрацы, наадварот, вешаюць на самым заўважным месцы. Для іх такія фотаздымкі маюць вялікае значэнне.
Вельмі спадабаліся людзям паштоўкі «Мы – адметныя» ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Сапраўды вельмі добра разыходзяцца.
Канечне, паўсюль адна гісторыя. Ніхто паміж сабой не размаўляе на беларускай мове. Дзіўна гэта…
А так усё добра, гледачы жадаюць новых сустрэч».
Творчыя сустрэчы адбыліся ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»
Тэгі: Магілёўшчына