У межах свайго агульнабеларускага турнэ, арганізаванага і падтрыманага кампаніяй “Будзьма!”, Зміцер Вайцюшкевіч з канцэртамі наведае Ліду і сваю малую радзіму, мястэчка Бярозаўка.
Канцэрт у Лідзе адбудзецца ў Доме культуры 9 красавіка і пачнецца а 19.00.
У Бярозаўцы канцэрт пройдзе ў вялікай залі дома культуры Бярозаўкі 10 красавіка. Пачатак імпрэзы а 19.30.
Фота generation.by