Зміцер Вайцюшкевіч: «Выступаў там, куды не кожная птушка даляціць»

Зміцер Вайцюшкевіч выступіў перад школьнікамі мястэчка Якаўлевічы і навучэнцамі прафесійна-тэхнічнай вучэльні мястэчка Высокае Аршанскага раёну Віцебскай вобласці 6 траўня.

Зміцер Вайцюшкевіч:

«Паўстае пытанне, выступаць у ДК перад старымі ці ў СШ перад дзецьмі, бо гэта вельмі важна. Туды, дзе я выступаў, не кожная птушка даляціць. Здавалася б, не так далёка, але дарог няма зусім. Дзяцей звозяць на аўтобусах. Таму для дзяцей пабачыць артыста, тым больш беларускамоўнага, – гэта вялікае адкрыццё. Глядзелі на мяне, быццам на пасланца з Марса. А для настаўніц мой выступ быў у тым сэнсе адкрыццём, што яны пабачылі сваіх школьнікаў зусім з іншага боку. Больш адкрытымі і зацікаўленымі беларускім мастацтвам. Наогул, выступы прайшлі не па-школьнаму, а па-дзіцячаму».

Выступы адбыліся ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Тэгі: