• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
28.02.2011 | Быць беларусам Быць беларусам 2

Зміцер Вішнёў: “Новае пакаленне беларусаў выправіць памылкі, зробленыя цяпер”

00100122

“Быць беларусам – што гэта значыць?” — у супольным праекце Budzma.org i TUT.by вядомыя ў сваіх сферах дзейнасці людзі расказваюць, што для іх значыць быць беларусам. Сёння на пытанні анкеты адказвае Зміцер Вішнёў – пісьменнік, дырэктар выдавецтва “Галіяфы”.

– Якое значэнне вы ўкладаеце ў слова беларус/беларуска?

– Для мяне важная не запіс у графе нацыянальнасць… Для мяне істотныя погляды чалавека. Я хацеў бы, каб беларусам мог называць сябе той, хто неабыякава ставіцца да беларускай культура, мовы, традыцыі. Я маю наўвазе, што можна назваць беларусам чалавека з расейкімі, украінскімі, габрэйскімі каранямі… Бо ментальнасць тых, хто жыве у Беларусі абумоўленая самой прасторай. Тутэйшасцю. І наш “рускі” па-пашпарце будзе адрознівацца характарам ад “рускага” з Расеі. Я магу сходу згадаць тузін беларускіх літаратараў, якія па-паходжанні маюць расейкія, украінскія, габрэйскія, калмыцкія карані. Праўда, думаю будзе нетактоўна іх пералічваць, бо гэта нешта, у пэўным сэнсе, асабістае.

Дарэчы, мой шлях да беларускасці быў досыць складаным. Пакручастым. У маім атэстаце няма беларускай мовы, бо я не вывучаў яе ў школе, як дзіцёнак савецкага вайскоўца. І сярэднюю адукацую я атрымоўваў у вячэрняй школе. У маім атэстаце няма і замежнай мовы, і яшчэ шмат якіх дысцыплінаў. Тым не менш, я паступіў на завочнае аддзяленне БДУ (факультэт журналістыкі). І потым сваімі сіламі, праз слоўнікі і чытанне кніжак, праз прыяцеляў з будучага літаратурнага руху Бум-Бам-Літ, узняў мову. Гэта быў доўгі і цяжкі шлях, але светлым. Потым шмат ў чым мне дапамагла журналісцкая дзейнасць ў газеце “Культура”, дзе я працаваў тры гады. Толькі праз некалькі гадоў штодзённых практыкаў з мовай я зразумеў, што не толькі стаў думаць па-беларуску, але і сніць. Чамусьці згадваецца, як ужо будучы літкансультантам Саюза беларускіх пісьменнікаў, мяне спыніў у калідоры Дома літаратараў Янка Брыль і пахваліў з выхадам першай кнігі, якая называлася “Штабкавы тамтам”. Наш мэтр сказаў шмат добрых слоў, я быў здзіўлены, што Брыль са сваім рэалістычным поглядам на жыццё успрыняў маю паэтычную постмадэрнісцкую гульню.

– Якія унікальныя беларускія рысы характару і светагляду ўласцівыя беларусам?

– Я не магу сказаць, што беларус – баязлівец, як часам нехта аб гэтым гаворыць – не. Цярплівы – так. Беларус адрозніваецца ад чалавека з Расіі большай замкнёнасцю. Мне здаецца, што на гэтую рысу характара паўплывалі шматлікія войны, што пракаціліся па беларускіх тэрыторыях. І беларусы – гаспадарлівыя людзі. Многа рамантыкаў у Беларусі, таму ў нас шмат выдатнай паэзіі.

– Назавіце тры-пяць асноўных падзеяў з гісторыі Беларусі, без ведання якіх беларус – не беларус?

– Гэтыя падзеі я пералічыў у сваім новым рамане “Замак пабудаваны з крапівы”. Вось, некаторыя з часткі “Мазгі выпіралі”: 1) У 1362 годзе войска Вялікага княства літоўскага пад кіраўніцтвам Альгерда разбіла каля Сініх Водаў трох татарскіх ханаў. 2) 8 верасня 1514 года на Крапіўным полі пад Воршай перамога Вялікага княства літоўскага над Вялікім княствам маскоўскім. 3) 15 ліпеня 1410 года пад Грунвальдам, або пад Дуброўнай (паводле беларускіх летапісцаў), войскі Вітаўта вялікага перамаглі Тэўтонскі ордэн. 4) У часы Напалеона была ўтвораная Камісія Часовага ўрада Вялікага княства Літоўскага. 5) Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ад 25 сакавіка 1918 года абвясціла Беларусь вольнай і незалежнай!

– Што робіць беларусаў адметнымі ва ўсім свеце?

– Мастацтва, літаратура, тэатр, нацыянальныя стравы, архітэктура. І калі быць зусім шчырым – адметнымі беларусаў робяць людзі. Яны ў нас у свай большасці таленавітыя і цудоўныя. Мы, на жаль, даволі часта недаацэньваем свайго патэнцыялу.

-Якія традыцыі павінен ведаць і захоўваць беларус?

– У першую чаргу – любоў да бацькоў.

– Беларус без ведання мовы — беларус?

– Так. Але гэты беларус, які нагадвае мне глуханямога. Сказаць нешта хоча, хоча нешта крыкнуць і не можа – толькі жэстукулюе. Мова – гэта карані – а без каранёў, як вядома, дрэва сохне.

— Чым беларускім Вы ганарыцеся?

— Хацеў напісаць – трактарамі… І перадумаў. Я ганаруся — здабыткамі сучаснай культуры, і, натуальна, той ейнай часткай, якую часта на афіцыйным узроўні абзываюць нефарматнай. Але менавіта, тое, што у нас часам ганьбяць некаторыя чыноўнікі, за межамі нашай краіны атрымлівае іншы статус. Высвятляецца, што творы, аднесеныя да нефарматных у Беларусі, аказваюцца насамрэч актуальнымі і запатрабаванымі ў свеце. Тут ёсць над чым задумацца.

— Якой Вы бачыце будучыню Беларусі?

— Я застаюся аптымістам – веру, што Беларусь увойдзе ў Еўразвяз. Думаю, што новае пакаленне беларусаў выправіць памылкі, зробленыя цяпер.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

ГУБАЗіК затрымаў 70-гадовага гомельскага барда Аляксея Ільінчыка

Як паведамляюць праваабаронцы, па звестках праўладных тэлеграм-каналаў, пенсіянера затрымалі з-за «„творчай“ дзейнасці...

valiancina_shauchenka
Культура

Парк Жылічы хочуць пераўтварыць у парк Булгакаў

Праект вынесены на грамадскае абмеркаванне, піша «Зялёны партал». Парк у Жылічах Міністэрства прыродных...

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Ірына Шушкевіч: «Станіслаў прасіў, каб на магіле паставілі крыж…»

Жонка першага кіраўніка незалежнай Беларусі распавяла «Народнай Волі», якімі для яе былі тры з паловай месяцы без...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Абрад «Страла» ў Валасовічах. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»

Паглядзіце, як праходзіў абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы». Абрад праходзіў на Ушэсце ў вёсцы Валосавічы...

Апошнія навіны

    Грамадства
    ГУБАЗіК затрымаў 70-гадовага гомельскага барда Аляксея Ільінчыка
    Культура
    Парк Жылічы хочуць пераўтварыць у парк Булгакаў
    Грамадства Асоба
    Ірына Шушкевіч: «Станіслаў прасіў, каб на магіле паставілі крыж…»
    Культура Грамадства
    Абрад «Страла» ў Валасовічах. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства
    Амбасадарка Швецыі Крысціна Юханэсан: «Успаміны пра Беларусь, якую я за гэты час шчыра палюбіла, будуць саграваць мяне дома...»
    Літаратура
    «Мастацкая літаратура» выпусціла аднатомнік з п’есамі і апавяданнямі Аляксея Дударава
    Грамадства
    Ганна Шаркунова: Мы павінны быць дома, нам вельмі шмат чаго трэба зрабіць!
    Грамадства Адукацыя
    Першы званок: шлях да ведаў ці нервовых зрываў?
    Літаратура Асоба
    «За працу я атрымала 100 долараў». Гэту мінчанку называлі літаратурным вундэркіндам, у яе была прэзідэнцкая стыпендыя, і яна жыла ў камуне хіпі. Вось што з дзяўчынай зараз
    Культура Грамадства Літаратура
    Міленіялы: раслі без глебы і ператварыліся ў перакаці-поле
    Адукацыя Беларусы свету
    У Польшчы вучыцца 11 тысяч беларускіх студэнтаў
    Грамадства
    Беларусь не хоча, каб яе грамадзяне скардзіліся ў ААН наконт парушэнняў правоў чалавека 
    Грамадства Беларуская мова
    Чалавек перайшоў на беларускую? Адкаркоўваем шампанскае!
    Грамадства
    Зняволенаму журналісту Анджэю Пачобуту выставілі новае крымінальнае абвінавачанне
    Грамадства
    У Гродне ўратуюць ад разбурэння найстарэйшую капліцу на Вайсковых могілках. Што для гэтага патрэбна

Афіша

  • 18.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя фотакнігі «Плошча перамен» Яўгена Ацецкага ў Варшаве

  • 18.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 18.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 18.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 18.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 18.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 18.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як аддавалі Беласток
    • Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
    • 50 гадоў ад забойства лідара руху нацыянальнага адраджэння
    • У Літве знайшліся тэксты, якія маглі належаць Кастусю Каліноўскаму
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM