• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
06.06.2022 | Гісторыя Літаратура Беларуская мова

Знаёмства з класікам праз фатаграфічныя зборы прапануе Музей Якуба Коласа

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на адкрыццё часовай экспазіцыі «50 імгненняў: фоталетапіс жыцця Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа», прымеркаванай да юбілея песняра, які адбудзецца 9 чэрвеня 2022 года ў 16.00, піша «Звязда».


Yakub_Kolas_in_office.jpg

Жыццё кожнага чалавека складаецца з мільёнаў мімалётных імгненняў, якія з кожнай хвілінай знікаюць, застаюцца ў мінулым і ўжо больш ніколі не вернуцца. Захаваць іх можа наша памяць, а яшчэ фотаздымак. Кожны здымак з’яўляецца ўнікальным і непаўторным. Ён дае нам магчымасць зазірнуць у мінулае і ўбачыць вобраз былога.

На фотавыстаўцы прадстаўлены 50 імгненняў з жыцця класіка беларускай літаратуры, Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. 50 фотапартрэтаў беларускага песняра складуць яго фоталетапіс — пачынаючы ад першага вядомага нам здымка Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча (Якуба Коласа), які быў зроблены ў 1901 годзе ў Нясвіжы, і заканчваючы фотаздымкам 1956 года, апошняга года жыцця пісьменніка.

Імгненні жыцця Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа трапілі ў аб’ектыў розных вядомых фатографаў, сярод якіх неабходна адзначыць Генрыха Фрыда, Рыгора Міхайлавіча Вайля, Майсея Саламонавіча Напельбаума, Зянона Станіслававіча Паўлоўскага, Іллю Навумавіча Берліна, Яўгена Паўлавіча Рапасава, Уладзіміра Якаўлевіча Кітаса, Міхаіла Іванавіча Савіна, Георгія Канстанцінавіча Бугаенку, а таксама фотааматараў — беларускага пісьменніка, сябра Якуба Коласа Міхася Ціханавіча Лынькова і малодшага сына песняра Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча.

Чытайце яшчэ: Каляндар Якуба Коласа. Як беларускі класік уяўляў дні тыдня

Якуб Колас не толькі знакаміты беларускі пісьменнік, навукоўца, грамадскі і дзяржаўны дзеяч, але яшчэ і мудры філосаф, якога заўсёды хвалявалі адвечныя пытанні дабра і зла, праўды, волі, справядлівасці, сэнсу і мэты чалавечага жыцця. Філасофскія выказванні пісьменніка, многія з якіх сталі «крылатымі», дапоўняць вобраз Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

У мерапрыемстве прымуць удзел беларускія пісьменнікі, навукоўцы, прадстаўнікі сям’і Якуба Коласа. Яно адбудзецца па адрасе: Мінск, вул. Акадэмічная, 5.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў

Павел Севярынец стварыў хрысціянскую віктарыну. Павел складаў віктарыну каля двух год, седзячы на Валадарцы, у Магілёве...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як адвесці вайну ад Беларусі?

Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі нашай краіны не адбываюцца ваенныя дзеянні, Беларусь, можна сказаць, апынулася...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая

Сёння год, як у турме знаходзіцца палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта SYMPA (Школа маладых менеджараў...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на Belarus Urban Fellowship 2022 Што такое Belarus Urban Fellowship? Гэта курс анлайн-навучання...

Апошнія навіны

    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)
    Грамадства
    Звольнілі дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук Аляксандра Грушу
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Як і чаму ўзніклі першыя дзяржавы беларусаў. 11-ы выпуск «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура Грамадства
    Паміж судом і «Славянскім базарам»: куды і навошта коціцца афіцыйная культура
    Культура Літаратура
    «Вялікае наша гора»

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 29.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 29.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 29.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 29.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 29.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM