Арабскі срэбны дырхем, якому 1250 гадоў, знойдзены падчас раскопак на месцы старога Менска.
Пра цікавую знаходку паведамляецца на інстаграм-старонцы «Стары Менск».
Арабскі срэбны дырхем — манета, якая чаканілася ў VIII стагоддзі, у 770-я гады.
Манету знайшлі ў самым сэрцы вала, які археолагі працягваюць прарэзваць і ўжо дайшлі ніжэй за ўзровень пляцоўкі самога гарадзішча.
Чытайце яшчэ: Арабскія дырхемы — «даляры» эпохі вікінгаў
Аўтары відэа сцвярджаюць, што дырхем патрапіў сюды больш як 1200 гадоў, і гэта «сенсацыя нават для Менкі». Сцвярджаць, што Менску таксама гэтулькі гадоў, такая знаходка сама па сабе, вядома, падстаў не дае, адзначаюць аўтары роліка.
Нагадаем, што раскопкі ў Старым Менску, на замчышчы і селішчы ХІ стагоддзя, распачаліся ў траўні. За гэты час на месцы, дзе ў старажытнасці знаходзіўся горад Менск, выявілася ўжо некалькі цікавых знаходак:
грабенчык з косці, якому 1000 гадоў;
фрагмент посуду з радавым знакам князя Ізяслава, сына Рагнеды і Уладзіміра.