• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.01.2022 | Гісторыя

У цэнтры Гродна знеслі дом гарадской легенды Люціка, і ўжо пабудавалі новы будынак

На вуліцы Віленскай, 37 у Гродна, што побач з лікёра-гарэлачным заводам, з’явіўся новы будынак. Для яго будаўніцтва прыйшлося знесці 120-гадовы дом, вядомы тым, што там жыў легендарны Аляксандр Ярмаловіч, ці як яго называлі гарадзенцы, Люцік. Пакуль новабудоўля прадстаўляе сабою голую «каробку», але ўжо неўзабаве там павінна адкрыцца гасцініца на 11 нумароў, распавядае «Вечерний Гродно».


000.jpg
  Фота: vgr.by

А дзе менавіта жыў Люцік?

Знайсці дом, дзе жыў Люцік, можна было без праблем: непрыкметны цагляны двухпавярховы дом з драўлянай прыбудовай знаходзіўся як раз ля скрыжавання Віленскай і Лермантава ля «Еўраопта». Будынак пабудавалі ў 1900 годзе, і да 2020 года пабудову сурʼёзна патрапаў час. Да зносу дом знаходзіўся ў засмучальным (мякка кажучы!) стане: адкалолася тынкоўка, вырваныя вокны, пакрывіўся дах. Кажуць, апошнія жыхары пакінулі гэтае месца яшчэ ў пачатку 2010-х гадоў.

001.jpg

002.jpg

003.jpg

Ніхто і не ўспомніў пра гэты стары дом, пакуль у ліпені 2019 года пабудову не выставілі на аўкцыён. У выніку будынак выкупілі прыкладна за 100 тысяч рублёў.

У ліпені 2020 года стала вядома, што новы ўладальнік мае намер зрабіць з участкам. Паводле яго задумкі, стары будынак пераробяць пад трохзоркавую гасцініцу, разлічаную на 11 нумароў. Нумары будуць размяшчацца на другім і мансардным паверхах (пад мансарду пераробяць гарышча), а кухня, тэхнічныя і бытавыя памяшканні будуць знаходзіцца ў прыбудове. На першым паверсе зʼявіцца хол. На фота ніжэй можна ўбачыць, як выглядаў будынак на Віленскай у ліпені 2020 года.

004.jpg

А як цяпер выглядае новая гасцініца?

Мінулым летам на ўчастку пачаліся будаўнічыя працы. Стары будынак цалкам разабралі, а на яго месцы ўзвялі новы. Як можна назіраць, новы дом стаў значна большым за папярэдні. Акрамя двух паверхаў, у яго ёсць яшчэ і мансарда. Таксама можна заўважыць, што абноўлены будынак цяпер нагадвае літару Г.

005.jpg

Варта адзначыць, што новабудоўля захавала ў сабе некаторыя архітэктурныя элементы старога будынка. Самае прыкметнае — арка, праз якую раней можна было патрапіць у дом. Таксама на фасадзе будуць два балконы.

Тым не менш, стары дом быў зроблены з цэглы, а прыбудова была цалкам драўлянай. Новы будынак узвялі з дапамогай пераважна газасілікатных блокаў, а таксама цэглы.

006.jpg

А чым знакаміты Люцік?

Імя Люціка (ці Лютэка) маладым гродзенцам мала што скажа, а вось жыхары старэйшага ўзросту чалавека з такой «кветкавай» мянушкай павінны памятаць добра. У 80-90-я гг. мінулага стагоддзя яго ведаў кожны гарадзенец, і тады ён быў сапраўднай гарадзенскай легендай (хоць цяпер яго, хутчэй за ўсё, назвалі б гарадскім варʼятам).

Вядома, што Люцік нарадзіўся ў 1926 годзе. На свет ён зʼявіўся разам з сястрой-блізняткай, а калі нованароджаных паказалі маці і яна ўбачылі дзве невялікія фігуркі, то сказала: «Люцікі вы мае, кветачкі!» Сямʼя Аляксандра Аляксандравіча Ярмаловіча, як афіцыйна клікалі Люціка, як раз жыла ў асабняку на Віленскай, 37, і пры гэтым гэта былі заможныя гараджане — у іх мелася свая пякарня, дзе акрамя хлеба, выпякаліся розныя прысмакі.

Сапраўдная слава прыйшла да Люцікаў, калі ён стаў чысцільшчыкам цэнтральных вуліц горада — збіраў бутэлькі, косці, рыззё. Складалася «здабыча» у падвальчыку дома на Віленскай. Пры гэтым на атрыманыя ад пустой шклатары грошы Люцік часцяком купляў прысмакі для дзятвы.

У цэлым людзі, якія ведалі, ва ўнісон цвердзілі, што гэта быў добры і прыстойны чалавек. Хадзілі чуткі, што Люцік быў казачна багаты, аднак гэта, мабыць, было выдумкай.

Часта Люцікаў называлі Кукарэкам. Такая мянушка замацавалася за ім за ўменне кукарэкаць, прычым рабіў гэта Люцік выключна за грошы. Памёр Люцік у красавіку 2005 года ў Мураванскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Паэт, краязнаўца, перакладчык і гісторык літаратуры. След Уладзіслава Сыракомлі

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Упэўнены, што цягам гэтага года ўжо буду рабіць гуслі». Майстар музычных інструментаў, удзельнік гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў працягвае аднаўляць майстэрню пасля пажару

Навіны з будоўлі такія: брыгада ўжо разабрала дом, вывозіць смецце і пачынае разбор старога фундаменту. Знайшоўся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Грамадскі сектар

Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды. Як далучыцца да працэсу і дапамагчы дзікай прыродзе

Навукоўцы зараз шукаюць патэнцыйныя асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі (ААПТ) — заказнікі і помнікі прыроды мясцовага...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Аляксандр Фядута: «Справа за малым – калі-небудзь выйсці жывым з гэтай гісторыі»

Пасля вельмі доўгага перапынку ў перапісцы з нашым калегам — вядомым журналістам, пісьменнікам, літаратуразнаўцам...

Апошнія навіны

    Гісторыя Літаратура
    Паэт, краязнаўца, перакладчык і гісторык літаратуры. След Уладзіслава Сыракомлі
    Музыка
    «Упэўнены, што цягам гэтага года ўжо буду рабіць гуслі». Майстар музычных інструментаў, удзельнік гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў працягвае аднаўляць майстэрню пасля пажару
    Грамадства Грамадскі сектар
    Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды. Як далучыцца да працэсу і дапамагчы дзікай прыродзе
    Грамадства
    Аляксандр Фядута: «Справа за малым – калі-небудзь выйсці жывым з гэтай гісторыі»
    Грамадства
    Беларуска Лілія Яноўская ўзняла беларускі сцяг на Эверэст
    Грамадства
    Пасля ператрусу ў кнігарні «Кнігаўка» затрымалі выдаўца Андрэя Янушкевіча і супрацоўніцу крамы
    Гісторыя
    Беларускі Патоп і «беларускі гетман»
    Грамадства
    У першы ж дзень працы «Кнігаўкі» ў Мінску прыйшлі прапагандысты і сілавікі
    Грамадства
    Ці хочуць рускія вайны?
    Грамадства
    «Я разумела, што не толькі дапамагаю рукамі, але і расказваю пра беларусаў». Заснавальніца праекта «Sex Education» Аліна Бінада пра шлях да актывізму і валанцёрства ва Украіне
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    «Гісторыя за 5 хвілін». Як апрацоўвалі жалеза на Беларусі ў VII стагоддзі да нашай эры?
    Грамадства
    У Гродне пабудуюць храм з цэнтрам асветы моладзі і музеем Мітрапаліта Філарэта. За прататып узята славутая Каложская царква
    Культура Грамадства Краіна
    Дранікі ўнясуць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Ці з'яўляецца гэта вульгарызацыяй ідэй канвенцыі ЮНЭСКА?
    Грамадства
    Андрэй Мядзведзеў: «Мы сталі братамі па няшчаcцю ў змаганні з гэтым рускім караблём»
    Адукацыя Краіна
    З'явілася інтэрактыўная мапа вольных месцаў у дзіцячых садках

Афіша

  • 18.05 — 17.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Дзе пачынаецца спадчына?»

  • 18.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 18.05 — 22.05Выстава Аляксандра Шапо «Маладыя багі» ў Віцебску (18+)
  • 18.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 18.05 — 30.05Віртуальная выстава "КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці"
  • 18.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 18.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 18.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Руся, Маляваныч, Pylai і ... Warner Brothers!
    • «Расія — гэта вайна». Як Пазняк у 1994-м апынуўся самотным прарокам у пустыні
    • Аляксей Дзікавіцкі: «У БССР палешукі былі людзьмі трэцяга гатунку»
    • Ад улад нават вянка не было…
    • «У мяне толькі адна радзіма, і гэта Украіна». Ці проста быць украінкай у Расіі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM