У Бярозе знішчылі вялікія мазаікі часоў нацыянальнага адраджэння, якія выходзілі на мясцовы стадыён

Пра гэта паведаміў краязнаўчы тэлеграм-канал «Спадчына». Мазаіка створана ў 1989-1990 гадах (то бок у апошнія гады савецкай улады) па дзяржаўным заказе мастаком Рыгорам Кірдзеем і мае назву «Прыгажосць выратуе свет».


photo_2022-10-26_11-35-56.jpg

Згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1374 ад 19.09.2008 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва» рэканструкцыя твораў дэкаратыўна-манументальнага мастацтва (куды адносяцца і ўсе творы ў тэхніцы мазаікі) можа праводзіцца толькі на падставе экспертнага заключэння Брэсцкага абласнога мастацка-экспертнага савета.

photo_2022-10-26_11-35-57.jpg

photo_2022-10-25_22-01-20.jpg

На дадзены момант невядома, ці быў дазвол на дэмантаж мазаікі ад дзяржаўных органаў.