З Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі працягваюць звальняць актораў

Алену Баяраву звольнілі з тэатра 5 красавіка. Пра гэта акторка напісала ў сваім Facebook.


174836213_10226595982749860_3554309090150312431_n.jpg

Алена Баярава адпрацавала ў тэатры 22 гады. Паказ спектакль «Ліфт» у якім грала акторка, быў запланаваны на 14 красавіка. Цяпер спектакль адменены. «Калегам, якія будуць іграць мае ролі — поспеху. А я — у чаканні новых творчых прапаноў» — піша акторка.

Актор Васіль Дранько-Майсюк сёння паведаміў у сваім Facebook, што цягам месяца былі звольненыя яшчэ дзве акторкі — Марына Здаранкова і Марыя Пятровіч: «Гэта вялізарная страта. Інфармацыю пра гэтых актрыс на сайце тэатра вы больш не знойдзеце. Іх там, як быццам ніколі і не было» — рэзюмуе Дранько-Майсюк.