Выбітныя пісьменнікі заклікаюць рускамоўных казаць праўду пра вайну ва Украіне

Група выбітных пісьменнікаў звярнулася да рускамоўных ва ўсім свеце з просьбай данесці праўду пра вайну ва Украіне, наўпрост кантактуючы з грамадзянамі Расіі з дапамогай «ўсіх магчымых сродкаў сувязі», піша The Guardian.


Eminent writers urge Russian speakers to tell truth of war in Ukraine.png
Сятлана Алексівіч

Сярод 17 падпісантаў звароту — беларуская пісьменніца, нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.

Зварот падтрымалі яшчэ дзясятак выдатных аўтараў з усяго свету, у тым ліку і нобелеўскі лаўрэат Джон Максвэл Кутсіе.

Гэта адбываецца ў той час, калі расійскі ўрад спыніў доступ да навін і інфармацыі аб уварванні ва Украіну, заблакаваўшы вэб-сайты і фактычна перакрыўшы трансляцыі.

Пісьменьнікі звяртаюцца да ўсіх, «хто валодае рускай мовай, да людзей усіх нацыянальнасцяў, да носьбітаў мовы, да тых, для каго руская мова — другая ці трэцяя мова».

«Сёння руская мова выкарыстоўваецца расійскай дзяржавай для распальвання нянавісці і апраўдання ганебнай вайны супраць Украіны. Па-руску афіцыйныя СМІ паўтараюць бясконцую хлусню, якая стварае дымавую заслону вакол гэтай агрэсіі.

«Расійцаў шмат гадоў кормяць хлуснёй. Незалежныя крыніцы інфармацыі амаль цалкам знішчаныя. Лідары апазыцыі – замоўклі. Дзяржаўная прапагандысцкая машына працуе на ўсю моц.

«У гэтай сітуацыі крытычна важна раскрыць расійскім грамадзянам усю праўду аб расійскай агрэсіі супраць Украіны. Пра пакуты і страты ўкраінскай нацыі. Пра мірных жыхароў, якія трапілі ў мішэні і забівалі. Пра небяспеку для ўсяго еўрапейскага кантынента. А магчыма, і ўсяму чалавецтву, улічваючы факт ядзернай пагрозы.

«Вы размаўляеце па-руску. Гэта мае значэнне. Калі ласка, выкарыстоўвайце ўсе магчымыя сродкі сувязі. Тэлефоны. Мэсанджары. Емэйлы», – заклікаюць падпісанты звароту.

«Звярніцеся да людзей, якіх вы ведаеце. Звяртайцеся да людзей, якіх вы не ведаеце. Гаварыце праўду. Калі Уладзімір Пуцін сляпы і глухі, то, магчыма, расійцы прыслухаюцца да тых, хто гаворыць на адной мове. Гэтую супрацьпраўную вайну трэба спыніць».

Акрамя Святланы Алексіевіч, зварот падпісалі пісьменнікі Саша Філіпенка, Віктар Марціновіч, Уладзімір Сарокін, Людміла Уліцкая, Аляксандар Геніс, Барыс Акунін, Дзмітрый Глухоўскі, Віктар Шэндэровіч і іншыя.